Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Іду ў жыццё

Сярэдняя: 4.6 (41 голас)

Адным — каб вецер, каб дарогі,
Каб неба шыр над галавой,
I не бяда, што шмат трывогі,
Што вечна ў сэрцы неспакой.

Любую плынь бяруць іх вёслы, —
Плывуць і не клянуць раку...
Люблю людзей з падобным лёсам,
Люблю, хто з сонцам — за руку.

Другім жа трэба ціш, утульнасць,
Надзьмуты ветразь — не для іх;
Жывуць, дрымотаю атулены,
Ў бярлогах модненькіх сваіх.

А я — не так... А мне — каб сонца
Ды песень радасны прыбой!..
He для мяне затокі сонныя;
Я з вамі, вёсны, вам я свой!



Леанiд Якубовiч мой родны

Леанiд Якубовiч мой родны дзядзька. Вельмi добра.

няма рытму,складана чытаецца

няма рытму,складана чытаецца

Прыгожа!

Прыгожа!

Классный!

Классный!