Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Індык

Яшчэ не ацэнена

Вось нешта раз на птушкаферме
Індык, пад'еўшы добра зерня,
Пачаў між птушак выхваляцца:
— Са мной хто можа параўнацца?!

Ну гляньце, птушкі, на мяне!..
Ды крыллямі — як чыркане!
— Сваім я лёсам ганаруся,
Ну, што вы варты, куры, гусі?

Са мной вітаецца сам Бык,
Як стрэне дзе: «Здароў, Індык!»
Пастаўлю хвост — зайздросціць Пава,
А чуб, як макаўка, на славу.

Або калі закулдыячу —
Ад шчасця сам я ледзь не плачу.
I салавей, сябры мае,
Ніколітак не запяе.

Але тут Лыска не стрываў
I ў выхвалякі запытаў:
— Хацеў бы я, Індыча, знаць:
А ці умееш ты лятаць?
_________________________

Быць мастаком яшчэ не значыць
Хадзіць ды толькі кулдыячыць.



Дзякуй,вельмі прыгожыя!

Дзякуй,вельмі прыгожыя!

дзякуй, усміхнуўся ад душы. а

дзякуй, усміхнуўся ад душы. а што за новае слоўца такое - кулдыячыць? :-)

Спасибо!!! =)

Спасибо!!! =)

Дзякуй, мне вельмі

Дзякуй, мне вельмі спадабалася.