У халодным лістападзе
Абразаў дзядок сукі.
З ім ўнучак быў у садзе:
Яны з дзедам - дружбакі.
- Ты навошта абразаеш
Столькі голля з добрых дрэў?
Хіба дроў зусім не маеш
Ці на старасць звар’яцеў?
Разгубіўся дзед... Не зразу
На пытанне адказаў:
Бачыш, як смаркач абразіў!
Драбязя, а так падцяў!
- Я, саколік мой, знішчаю
Толькі хворыя сукі,
Маладзенькіх не чапаю,
Хай растуць ва ўсе бакі!
А з старых галін, унучак,
Больш нам яблыкаў не рваць.
Нат у кніжках зараз вучаць,
Як старое прыбіраць.
Вось цяпер сам будзеш ведаць,
Як хадзіць трэба ля дрэў.
- Дзед, а што табе абрэзаць,
Каб і ты памаладзеў?
Зноў збянтэжыўся старэнькі,
З паўхвіліны соп, маўчаў...
Потым буркнуў:
- От дурненькі!
Ды калі б я тое знаў,
Дык гадоў таму пятнаццаць
Знішчыў корань той ці сук!
А цяпер давай збірацца,
Змарнаваў настрой ты, унук!
цудоуныя вершы,цудоуны
цудоуныя вершы,цудоуны ЧАЛАВЕК)))
смешна
смешна
Цудоўныя вершы!
Цудоўныя вершы!
толькі назва смешная
толькі назва смешная