Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ад Чарнобыля ў небе плыве аблачынка.

Яшчэ не ацэнена

Ад Чарнобыля ў небе плыве аблачынка.
А па лузе ідуць хлапчанё і дзяўчынка.
Вецер шастае колкі.
Ліпкі дожджык імжыць...
І хто ведае,
Колькі
Засталося ім жыць.

Дзеўчанё яснавокае
І хлапчук светла-русы -
Па вясновай зямле ідуць беларусы.
Узіраюцца ў неба зусім без апаскі,
Каля сцежкі зрываюць паніклыя краскі.
І прагрэс перад позіркам іхнім дрыжыць.
"А ці будзем мы жыць?"
"А ці будзем мы жыць?!"



Актуальна, хоць столькі гадоў

Актуальна, хоць столькі гадоў прамінула пасля аварыі...

дужа балючыя прадстауленни!

дужа балючыя прадстауленни!