Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ад цывілізацыі не ўцячэш

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Перастану я чытаць
І глядзець,і слухаць –
Не хачу я болей знаць
Тэлебайкі хлусаў.

Прэч адкіну ад сябе
Часопісы,газеты –
Надаела ў барацьбе
Быць з астатнім светам.

Чым хужэй за нас жывуць
Тыя ж папуасы?
У галовы не бяруць
Нашы выкрутасы!

Невядома ім кіно,
Секс,тэлерэклама...
А дзетак робяць,усё адно,
І яны таксама!

Ім не трэба інтэрнэт,
Пошта,тэлефоны –
Голым ім,ў любы мамент,
Даступныя ўсе зоны.

Жыве недзе папуас -
Радуецца свету.
Не імкнецца на Парнас,
У згрызоту гэту.

Папуасам тым мне стаць
Раней было бы трэба.
А цяпер... Ну што сказаць?
- У нас не тая глеба!

-Як ты,Пётра,ні брыкай –
Мусіш жыць цывільна.
Эсэмэску запускай –
Уключай мабільнік!

2010 г.



адсталі вы ад часу, бо зараз

адсталі вы ад часу,
бо зараз папуасы
ўсе ў сеціве тусуюцца.