Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адчуванне зімы.

Сярэдняя: 4 (105 галасоў)
Для мяне зіма заўсёды - казка, Пер’е крышталёвае на шкле, Гурбы снегу і завеі ляскат, Што ганяе снег на памяле. Вецер запрагае хмары ў сані Едзе па калдобах і трасе - Снег ляціць кавалкамі, вусамі, Завісае шапкай на страсе. Новы год і госцейка ў хаце З пахам хвоі, лесу і смалы, Бляск вачэй даверлівых дзіцяці І дарослы кожны, як малы. Споведзь прад сабою, таямніцы І чаканне цудаў у Раство, Промні Каляды на аканіцах, Карагоды, песень хараство. Акунанне ў ледзяной вадзіцы, Вызваленне цела з кайданоў, Варажба дзяўчатак на грамніцы І выццё блукаючых ваўкоў. Казкі пра казу і ваўкалакаў На ляжанцы цёплай у сяле І сляды на снезе розных лапаў, Елачкі ў лесе, як шале… Апетыт пасля лыжні, бадзёрасць Быццам бы змяніў, як заяц, поўсць. Адыходзяць стомленасць і хворасць - Вось такія цуды ўзімку ёсць… © Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016 Свидетельство о публикации №116011906275 Crazy Light Boost 2.5 Low


Очень волшебный стих!

Очень волшебный стих!

Вялікі дзякуй Вам, Маша. Мне

Вялікі дзякуй Вам, Маша. Мне прыемна, што Вам спадабалася.