Адною з веснавых прыкмет,
Сярод зімы, нібы для смеху,
Нясмела з-пад гнілога снегу
Зірнулі прымулы на свет.
Вось так і наша пачуццё —
Цераз напластаванні думак,
Скрозь церні гарадскога тлуму —
Шукала права на жыццё.
Ды не ў пару — мароз вясной,
І рана сад зацвіў дарэмна.
І наш з табой раман — не ў тэрмін,
Бо ты — той самы, а — не мой.
Магло б... але ж не адбылося.
Маглі б... ды толькі не цяпер.
І мне шуміць лістотай сквер
Аб непапраўнай адзіноце.
Супер! :3
Супер! :3
Верши на беларускай мове
Верши на беларускай мове пра зиму