Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адзінота

Сярэдняя: 4.5 (83 галасоў)
Адзінота... Я сумую... Паглядаю ў вакно. А за ім балюе восень, лісцем сцежкі замяло. Колер жоўты і чырвоны сыпле з неба, нібы снег, і здаецца прыпыняе час свой непаспешны бег. А ўранку першы іней пабяліў вакол палі, і ад подыха людскога хмаркі-воблачкі плылі, і хавалі людзі рукі ў кішэні паліто ды спяшаліся ўскочыць ў аўтобусаў нутро. Дзень за днём адступіць восень, перадасць сусвет зіме. Разам з ёю я таксама засумую па табе. Але белы снег бясконцы замарозіць пачуццё, жаль, што ты не адагрэеш сэрца сумнае маё.Women Jordan Shoes


Вельмі прыгожы верш. Аж да

Вельмі прыгожы верш. Аж да слёз

Так сабе верш.

Так сабе верш. "Вакно-замяло", "зiме-табе" -наўогул не рыфмы,"нутро-палiто", "пачуццё-маё" - дрэнныя рыфмы. Але ж сумны восеньскi настрой перададзены дакладна. Залiк.

Бо гэта АСАНАНС, а ня простая

Бо гэта АСАНАНС, а ня простая рытма.

цудоуна)

цудоуна)

вельми прыгожы верш

вельми прыгожы верш