Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адзінота

Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

Жах і адчай, пакой, цішыня,
Нешта трымае неасцярожна.
Думкі блукаюць, прасякнута ўся
Галава гэтым цяжарам моцным.

Нервовыя рукі жадаюць алоўка,
Каб гэтыя думкі хутчэй запісаць.
Яны не баяцца ў жудасным змроку
Сысці на паперу і грозна маўчаць.

Дрыготкія пальцы трымаюць аловак,
Працуюць, запісваюць думкі ўначы,
Каб потым чытаць іх магла адзінота,
Якая ўжо доўга жыве ў душы.

Адзін, адзінота - прыгожыя словы,
Трымаюць мяне і кажуць: "Ідзі!
Шукай сваё шчасце!" А я, як заўседы,
Не чую іх мовы, жыву я адзін...



Не ведаю чаму, але мяне

Не ведаю чаму, але мяне кранаюць Вашы творы."ЧАПЛЯЮЦЬ". Жадаю Вам пазбавіцца адзіноты.