Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

АДЗіНОТА СПАЦЬ НЕ ХОЧА

Сярэдняя: 5 (180 галасоў)

„Бацька, не ідзі ты ў сваты!
Не бяда,што так кахаю.
Бедны я і брыдкаваты,
Ды зямлі сваёй не маю!

А там трэба - конь сталёвы,
Тры авечкі, бочка з мёдам.
Хатка з студняю, карова
і садок за моцным плотам.

Адну прыгаршню чырвонцаў-
Бо паненка вось такая!
Для яе ўсходзіць солнца,
У нашым, за лясочкам, краі.

Хлопцы ходзяць табунамі,
З тым сядзіць, а з тым - рагоча.
Двор запоўнены вазамі
і грыміць гульба да ночы.

Дзе знайсці цяпер дзяўчыну?
З беднатой хто жыць захоча?“
Холад лезе пад аўчыну,
Адзінота спаць не хоча.



Надзвычай выдатны верш!

Надзвычай выдатны верш!