Айчына мая –
Белы квет ля вакенца радзімае хаты.
З коміна цягнецца горкі дымок.
Маці прыходзіць. І водарам мяты
Пахне яе стары фартушок.
Яна недзе ў зорках ізноў начавала.
Вярнулася ўранні святлом зараніц.
Зёлак гаючых ў лугах назбірала –
Будзе ўсю вёску лячыць.
Певень – служыцель самога Белбога –
Пачынае зраджэнне новага дня.
Стогнуць каровы.
З калодца старога
Вядзерца упала,
Спалохаўшы стукам гнядога каня.
Ля плоту раскошна квітнеюць вяргіні.
Росамі пахнуць за хатай лугі.
Як зорачна-мройны рассыпаны іней,
Туманы сцякаюць на рэк берагі.
Усё тут дзівосна і проста, і шчыра.
Умыешся ўранні гаючай расой –
І душа твая яснаю і лёгкакрылай
Паляціць у дзень новы руплівай пчалой.
Айчына мая,
Малюся я птушкаю весняй
За гэты туман
І за яблынь хмяльных хараство.
Каб толькі была,
Каб ня ўмерла гармоніі песня –
Прыроды святой і душы чалавека радство.
Добры вечар, Ніна, з Менску.
Добры вечар, Ніна, з Менску. Павініцца хачу за даўнюю крыўду ад мяне...
Бо, неяк "уварваўся" я ў свой "рыфмаплётны" настрой,каб пісаць пра Краіну, а раней гэтым не займаўся, некалі было, жыццё,дзеці,унукі... Ну,знянацку,па нязнанню наваколля "паэтычнага" крышачку дрэнна сябе паводзіў да тых,ці іншых сучаснікаў на =Вершах.ру=. Але,каб доказ нейкі быў для цябе іменна,то узяўся за гэтую "справу".
За вершы. Так што,калі чэсна, ты,дзякуй табе, "падштурхнула" мяне да ўсяго таго, што я "навершаваў". Добра,ці дрэнна,мяне гэта не турбуе,бо тое што раблю - тое раблю
і Бог мне суддзя,і людзі,якія чытаюць,што я "нарыфмаплёціў" ад Сэрца.
Мову,на якой я пішу,называю,ці -"дашкОўкіца" (па назве маёй роднай вёскі -ДашкОўка, ці -"буйніцкіцка",таму што мова - жыхар чалавечага асяроддзя,і некалі мне чакаць, калі Акадэмікі "ураўнаважаць" нейкія "правілы-каноны".
Набярыце ў Гуглу: Українці в
Набярыце ў Гуглу: Українці в Празі відзначають День Незалежності молитвою і дискотекою (ВІДЕО)
Беларусы Прагі павіншавалі і падтрымалі 24 жніўня 2012 г. ўкраінцаў. Наша паэтэса Ніна Аксёнчык прадставіла на акцыі свой плакат "Забілі беларускую мову-бярэмся за ўкраінскую" і прачытала ўрывак са сваёй паэмы, напісанай у падтрымку барацьбы беларускага і ўкраінскага народаў за родную мову і Незалежнасьць. З-за вельмі вялікага вулічнага шуму і адсутнасьці гучальніка якасьць запісу атрымалася ня зусім добрая. Але справа ня ў тым, а ў нашай салідарнасьці і ўзаемападтрымцы ў цяжкі час.
Беларусы Прагі правялі 24
Беларусы Прагі правялі 24 жніўня 2012 года вельмі гожую акцыю салідарнасьці з украінскім народам. Такіх акцый не было тут даўно- пра што сьведчаць падзякі ўкраінцаў Ніне Аксёнчык асабіста і асьвятленьне гэтай акцыі ва ўкраінскай прэсе, украінскім радыё "Свабода". А наша родная "Свабода"? Журналісты С.Навумчык,Я.Максімюк і іншыя атрымалі персанальна запрашэньні на акцыю, але ня толькі ня прыйшлі, але і не далі беларусам інфо пра акцыю, а цэлыя дні, 24 і 25 жніўня, "Свабода" рабіла шалёную рэкламу Бахарэвічу і яго антыбеларускім праектам, прыніжаючым, ганьбячым ня толькі нашу літаратуру, але ўвесь беларускі народ. "Маладзец" Лукашук як кіраўнік "Свабоды"!!! Лукашэнка дабівае ўсё беларускае, а Лукашук - духоўнае,нахабна насаджаючы нашаму народу бахарэвічскія праекты пошасьці.
Ад усяhо сэрца ,усих
Ад усяhо сэрца ,усих паклонникаý таленту,духоýных братоý и сястёр,усих сапраýдных беларусаý !!! Виншуйам, нашу даражэнькую ,вытворницу палымянуйю патрыётку нашай любай Бацкаýщыны ,Славутую Паэтэсу-Шаноýную НИНУ АКСЁНЧЫК з Жыццевым Юбилеям!!! Жадаям здзяйсненнья усих мараý, каб рачаиснасц пераконвала ачакаванни,а будучнасц споýнила усе сны,hетаhа усяhо и баhата боляй !!!Здароýя!!!Счастя!!!!Кахання!!!ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!
Есть -галоунае!!! Што
Есть -галоунае!!! Што паýзвуджуя к замышленни аб прыгожым,вечным,мудрым-чаhо так не хапае ý цяперашнім свеце,у hэтым бачу hалоýнае назначэнне паэзии,але -кожнаму сваё-БОHУ- аhульнайя.
Очень понравился стих. Сразу
Очень понравился стих. Сразу вспоминается Тарас Шевченко, его любовь к своей родине