Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ахова Дзяржаўных граніц.

Сярэдняя: 4.7 (24 галасоў)

Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.

Выйшаў я пад вечар з хаты –
бачу, з неба мне ў ва двор,
апушчае касманаўта
парашутавы шацёр.

Я на хату, за пярынай –
касманаўту падсцяліць.
Бо, калі ён жопай грымне,
можа ж ён яе адбіць.

Гэта ж вам – не шурык з даху,
а нябесны касманаўт.
Рассцяліў пярыну змаху,
і крашчуся : – Сьвят! Сьвят! Сьвят!

Касманаўт той вопыт мае –
на пярыну, ў аккурат !
І, сур’ёзна так, пытае :
– Гэта – Мінск, ці – Ленінград ?

Я ў адказ, што гэта – вёска.
І чарку, з хлебцам, паднашу.
Я па-віду тока просты…
А Дзяржаву – старажу !

З неба… Можа і не наш ён…
Можа Западны шпіён –
аглядаў тут нашы пашні !
Дзе тут бульба, дзе тут – лён…

А лён, і бульба – гэта грОшы !
Заграбуць сабе, таво…
А хрэна вам ! Ня Красна Плошча,
дзе Руст – скрозь рускі “ПВО” !

Касманаўта я – на лаўку,
ў рукі – сала, й – самагонкі…
і тэлефаную – Глаўнаму,
што спаймаў я тут шпіёна !

Не прайшло і поўгадзіны –
касманаўт ужо ў “дупЕль”…
А тут і пагранцЫ, радзімыя…
І павялі шпіёна, як мамзель !

Яно, канешне б, мне медАлю…
Ці, грОшай – каб на лісапету…
Дык не ! Па мордзе тока далі –
не вякаў, нават каб, пра гэтае..

Ну, ня далі мне мядалі…
Я жа – прОсты, я – ня горды…
Я ж - Дзяржавачку сцярог !
І ня буду я скандаліць,
што пабілі маю морду…
Я лён і бульбачку – збярог !

29 сакавіка 2014 г.

**( апушчае – опускает; змаху – с размаха; пытае – спрашивает;
пагранцЫ – пограничники; лісапета – велосипед; нават каб – даже;
сцярог – охранял; збярог – сберёг).



Ага, усё зразумела. Канешна

Ага, усё зразумела. Канешна за лён, бульбачку і фізіі ўласнай не шкада.

Вельмі-вельмі цікавае

Вельмі-вельмі цікавае здарэньне. А што далей было? Патрабую працягу.=Карцялёў М.=

Даражэнькі... Гэта -"Гішторыі

Даражэнькі... Гэта -"Гішторыі дзеда Алега", цыкл... зборнік... чытай увесь зборнік
на расейскім партале Паэзіі =Стихи.ру=