Не хваляваўся чорны камісар,
Калі паноў вялі да лесу.
і толькі нешта, як цяжар,
Хавалася за дзённую завесу.
Калі раздаўся гулкі стрэл
і кроў цяжкая - на ахвяру,
Здзіўлены шорах нямых дрэў
і горыч с подыхам пажару.
Даруйце людзі, а дзе крыж?
і хто адпусціць грахі гэтым?
Яны ляжаць заўжды паміж
імхоў лясных маркотным летам.
Той час імгненна прабяжыць,
А потым дзень пачнецца новы
Усім ахвярам ў начной цішы,
Уголас прачытай малітвы словы.
01.05.2013
Неяк незвычайна,але не кепска
Неяк незвычайна,але не кепска