Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

АНЁЛЫ і РАЖСТВО

Сярэдняя: 5 (176 галасоў)

Белы кружыцца снег,
Сняжынкі срэбрам звіняць.
Анёлаў зімовы прывет
Нясуць над зямлёй, зіхацяць.

Смешных мышэй карагод,
Так хочацца неба абняць.
іскрыстых крылаў палёт
Укрые, калі будзеш спаць.

Зорка з нябёс ды ў снег,
У гэты Ражствовы час.
Анёлы – дзяцей добры смех,
А можа яны паміж нас?

Мароз размалюе шкло,
Паклоніцца яркай свячы.
Бачыш, як зноў Ражство,
Гарыць у кожнай хаце ўначы.



Дзякуй за дух Раждства! Анёлы

Дзякуй за дух Раждства! Анёлы заўжды паміж нас!