Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Антыэлегія

Сярэдняя: 4.5 (11 галасоў)

Далонямі цягнуцца да аблокаў
Раскінуць над прасторам снежным вокам
І вызваліць душы схаваны крык
Ты сёння на вяршыні, ты мужык
Хаця знутры ранейшы летуценнік,
Блукаеш між натхненнем ды сумненнем!
...
Я жыць хацеў, хацеў кахаць, жадаць
Без меркантыльных думак дараваць!
І ненавідзець брыдкаю пагардай,
І разбівацца ўшэнт за прагу праўды!
Каб кодэкс гонару па-над законам быў,
Каб лёс палаў, а не бярвеннем плыў!
...
Аднак, на жаль, мне болей не семнаццаць
Я мушу у сабе расчаравацца!



Бадзёры дух! Бадзёры

Бадзёры дух! Бадзёры верш!!!
Канчатак?
Не зусім мужчынскі...
Хіба ж у першы раз лягчэй?,-
Прайграць дэпрэсіі
і ўзнікнуць?

Вы не зусім слушна зразумелі

Вы не зусім слушна зразумелі верш, мне падаецца. Гэта далёка не дэпрэсія, гэта агіднасць ад таго, што з набыццём досведу ўсё больш і больш прыстасоўваешся пад свет: дзеля поспеху, грошай і проста выгоды нярэдка з лёгкасцю здраджваеш сваім, некалі такім шчырым і рашучым, перакананням, якія, тым не менш, дзесьці глыбока яшчэ бруяцца і не хочуць з існуючым ладам жыцця згаджацца.

Ну калі Вам ужо весялей, і

Ну калі Вам ужо весялей, і ёсць несхаванае жаданне змагацца далей, дык мая мэта наконт Вас ажыццявілася.)
Я ж не анёл.

Добры Вы, дзядзька :) Шчыры

Добры Вы, дзядзька :) Шчыры Вам дзякуй за клопат, гэта заўжды надзвычай прыемна!
Але Антыэлегію Вы не зусім зразумелі.

Я ўсяго толькі імкнуся быць

Я ўсяго толькі імкнуся быць добрым, Алесь.
Нават, тады, калі вырашыў, што сэнс вашага верша умяшчаецца ў знакамітае:
"З кім павядзешся, ад таго і набярэшся".)

"З кім павядзешся, ад таго і

"З кім павядзешся, ад таго і набярэшся" - можна і так сказаць! :)
Больш агульна: мы ўсе дзеці і рабы грамадства і сістэмы каштоўнасцяў эпохі, пад час якой жывем.:)
Невялікі прыклад. Стыв Джобс - сёння легенда, а Дэніс Рытчы, вынікі чыёй працы Стыв прадаваў, мала вядомы шырокаму колу грамадства. Яны памерлі амаль у адзін час, светлая абодвум памяць, але, цікава, што пра выбітнага гандляра тады распавядалі ўсе сусветныя СМІ, а пра вялікага творцу ўзгадала досыць вузкае кола людзей.

занадта вялікая сціпласць не

занадта вялікая сціпласць не меньшы грэх, чым вялікае нахабства.
я так мяркую.

:)

:)