Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Антытэрор

Сярэдняя: 4.6 (13 галасоў)

Больш за трох не зьбірацца!
Гэта будзе пікет!
Шмат чаму атрымацца.
Выбуховы пакет.

Калі слухаюць болей -
Кандыдат за краты!
Вось «Народная воля».
Гэтак вырашыў «МЫ».

Ён мне дасць у «Еуропу»,
Калі буду далей.
А змаўчыш, будзе бокам -
Не збярэш і гасцей.

Гэта ж змова – дакладна!
Толькі што закрані...
Дынаміт пад уладу!
Вось яны – карані!

Абсалютна гнілыя
Тыя, хто пад нізом.
Гэны матам вось крые,
А таму – камяком.

Ну нашто сустракацца?
Разважаць, меркаваць,
Нават жонкі кранацца.
Падазрона і спаць.

Там у сне выпадкова,
Нечакана знайдуць
Тыя, хто ў непакоі,
Што невыканан суд.



Прывітанне,Франак...

Прывітанне,Франак... падабаецца мне думкава-паэтычны погляд на нашу краіну.
Пра такіх,як мы, і зрабіў я гэты верш,.. калі не чытаў,дарую:

РАЗ'ЮШАНАСЦЬ ПАНА.
Паэт на Беларусі – тэрарыст-бандзіт !
Бандзюга, які яшчэ й вумён !
Бо Верш яго, не проста словы – дынаміт !
Які ён і суе, свалота, мне, пад царскі Трон...
Бандзюга ! Адмарозак і сучына !
Дзяржава скажа ўсё табе, не прамаўчыць !
Цябе - Дзяржава, гада, навучыла:
чытаць, пісаць, капейкі падлічыць,
каб ведаў, Што “магёш” ў магазіне купіць...
Дык не,.. ўсё ты нешта пішаш,.. пішаш,..пішаш...
Гэй, адмарозак, слышаш ?..
Стань на каленкі,..
прада мной халопскі так прагнісь...
і разрашу ўсё, што хочаш, паімець...
другія ж гнуцца, ну і ты ня мнісь !
Пішы мне Дыфіра-ра-рамбы !
Я маю грошы, заплачу.
Другія ж пішуць – і жывуць шыкоўна !
Ня хочаш ? Не заплачу, лепшых за цябе найму !
А ты ў маёй Дзяржаве – будзеш без паркоўкі !
Паэт на Беларусі - небяспека для маёй Улады...
У Маёй дзяржаве мне такіх,..
… жывых...
ня нада !
(з павагай, Алег Буйніцкі. Калі трэба паразмаўляць,пішы на:
mentorcinema@gmail.com ці "дрынькні" на 760-49-69 (МТС-029)

Амаль нічога не баяцца

Амаль нічога не баяцца недавучаныя.
Баяцца амаль усяго надзвычай перавучаныя.
Мы з табой розныя, але не хочацца быць ані першым, ані другім.
Я працую ў будаўнічай фірме і пішу толькі час ад часу.
Дзякуй за прапанову і рэкляму.

Рады быў пачуць. Мне за 60, я

Рады быў пачуць. Мне за 60, я на пэнсіоне (таму і пішу такія,як "лямант пэнсіянэра",
"Пісьмо на горад", "Споведь пэнсіянэра" і іншыя. Я працаваў на будаўніцтвах у Магілёве і ў Мінску(МАПіД),працаваў на тэлебачанні(да 1995г. -потым свае "фірмы"-"АРЦЕЛЬ-Фільм" і "АЛЬБАРУСіЯ-ПіКЧАРЗ".
Ужо 20 гадоў,як маю уласнае "Прыватнае унітарнае вытворчае прадпрыемства "МЕНТОР СІНЕМА" (кінавытворчасць і канцэртная дзейнасць). Вершы для мяне не прафэсійная справа, а патрэба душы. Пішу заўсёды,раптам,нечакана для самаго сябе... у лазні, ці ў транспарце, на вуліцы,ці ў чарзе да кассы магазіна...
Завёў страніцу на СТИХИ.РУ (дзе бадзяюцца расейскія стыхаплёты). Туды я накідаў спачатку сваіх "Стихов на русском языке", а потым пачаў ўвадзіць НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ... Чытаюць ! і яшчэ як! Удзень - па 60-80 чалавек!
Закідваю таксама свае вершы (у выглядзе "камэнтарыяў") на Хартыю97, Белпартізан, Newsland.ru, Deutsche Welle. Распаўсюджваю БЕЛАрускую мову.
Пішаш добра. Зрэла.Не кідай. Ды не... што я кажу... Бог не дась кінуць...
Бог дае, і ён жа - забірае...
Любіць Радзіму - гэта значыць не баяцца дыктатара.
с Павагай,Алег Буйніцкі.

А як на stihi.ru з падтрымкай

А як на stihi.ru з падтрымкай беларускага алфавіту? Вось я пішу на zhurnal.lib.ru, там няма ні Ўў, ні Іі.

"Зміцер Крэчат, Пн,

"Зміцер Крэчат, Пн, 10/10/2011 - 08:31=А як на stihi.ru з падтрымкай беларускага алфавіту?"
Сябра Зміцер,на "Стихи.ру"-набор русскими буквами,калі жмеш на "Добавить стихотворение" то выпрыгвае ваконца з двух частак: адна вузкая зверху,дзе пішацца НАЗВА ВЕРША (дык вось ТУТ -пішыш па-беларуску,з ужываннем "і" ды "'"- а пры захоўванні - фігушкі! Пішаш "Цікавая з'ява" - атрымліваеш "Ц кавая з ява"- з прабеламі на месцы гэтых літар.Таму тутачукі я пішу: альбо па рускі,альбо, калі
гэтых літар няма.
Другая частка,вялікая,дзе сам Верш. Я яго мэтадам капіравання перакідваю туды.
Спраўна тое,што на Стіхі.ру можна колькі хочаш разоў вярнуцца і самому ўнесці змены ў любы свой Верш. Таксама - Фіксуюцца з імёнамі ўсе,хто прачытаў той,ці гэты твой Верш, ітады з імі можаш мамэнтальна звязацца! Якія там "Анакашнікі" ці "facebook"

Атрымліваецца, амаль тое жа,

Атрымліваецца, амаль тое жа, што на zhurnal.lib.ru
Але там не прагалы, а нейкія іншыя літары...
Ну, Іі можна пісаць і па-ангельску, а замест Ўў я там ужываю Ww.
Думаю там замест твораў на беларускай даць спасылкі на іх жа, але ў сваім "Жывым часопісу".

Ну калі ўжо пайшла такая

Ну калі ўжо пайшла такая п'янка...)
У мяне дасягненні драбнейшыя, нават хоць і зелянейшы.
Адказваю за якасць і бяспеку акцыянернага таварыства, будаваўшага адказныя канструкцыі або дахі па Мінску,на Лядовым палацы па Прытыцкага( дзе мяне і заснялі падчас маўклівай акцыі на "уратаванае відэа" і змясцілі на "радыё свабода", потым да поўначы сядзеў у пастарунку), на новым вакзале, на нацыянальнай бібліятэке, на футбольным манеже, на Мінск-арэне, на пасляаварыйных вядомых дзяржпрадпрыемствах.
Карацей кажучы, каб не раздушылі разам з маімі вершамі і нешта шмат болей каштоўнае, як жабу ў каляіне.
Бяспека і якасць - гэта ў першую чаргу спраўныя тармазы.
А Вы Алег бацькавіч - ліхач усё ж ткі.)))
Вам у "Прэсбол" трэба. Там і да мяне, як да Franaka час адчасу прыслухоўваецца той-сёй.
З павагай.

Мая справа - Вершам народ

Мая справа - Вершам народ падбухторваваць,а не "дэманстраваць" сябе,бо я - не палітык, и не шукаю у гэтай сфэры анічога. Як кажуць, "я ў палітыку ня йду,гэта яна,зараза,залезла ў маю хату,нахабна ўселась за мой стол...". Я мазгі павінен абуджаць.***…няма ў краіне гэтай - цеплаты ...
каторы год - туманы й хмары...
ну, як сярод прамозглай цемнаты
збывацца могуць нашы мары ?..
калі мы – не Народ, калі – натоўп,
нам доўга яшчэ падаць у таўкатні ды склізі ...
Дзе ж Чалавек – з Народу – наш !
Які – наладзіць толк -
ад нізу і да верху,.. ад верху і да нізу...

Хажу, вяду размовы з самым розным людам ...
Ды й слухаю – чаго ж Народ наш хоча...
Збіраю крохі простых чалавечых мар,..
і кожны ж верыць – мара яго - яўю будзе ...
А шурка-Пан - над марамі прастых людзей рагоча ...
* + *
Мая праца - Слова...
“Спачатку было – Слова.
I Слова было у Бога.
I Слова было – Бог.
(Евгелле ад Іаана)
.... З багаццяў у Паэта - толькі – Слова,
якое ён бярэ ад Роднай мовы,
i так складзе адно к другому,
што усiм становiцца свядома:
дзе - Iсцiна, а дзе - Хлусня!
дзе - Чысцiня, а дзе - ванючая брыдота.
А Праўду зведаць - не усiм ахвота…
...бо грэшны мы…
(з верша "Жывы Паэт нікому не патрэбны")
Усё,аб чым я пішу,гэта - маё: мая краіна,мой горад,мая вёска, мая сям'я, мае сябры