Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Асенні баль

Сярэдняя: 4.2 (21 голас)
Апошні баль асеніі… Паўсюды таньчыць лісце, Зняважыўшы прыстойнасць ўсё круціцца шалёна. Стары тужлівы вальс нам вецер зноў насвіствае І кружыць у пары восень, забыўшыся на стому… Сціх баль… Знямоглы вецер ціхенька пазяхае, Рыхтуецца да сну і восень не сваволіць, Сваю пасцельку коўдрай мядзянай засцілае. Сабака калыханку ласкава ёй скуголіць. Бясследна гаснуць кветкі – азяблыя паненкі, Іх хлопцы-матылькі ніяк не саграваюць, Нясмела пазнімаўшы балёвыя сукенкі Аголеныя дрэвы бязгучна засынаюць. Аздобна ззяюць зоры на млосным чорным небе І шчодра дораць нам свае нямыя сны, Сны аб шчаслівай долі, духмяным чорным хлебе. І аб чароўных цудах майстроўніцы-зімы. NIKE