Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Асобна

Сярэдняя: 5 (8 галасоў)

Святло згасае ў акне…
Не дадавай пачуццям кошту.
Чаму сустрэла ты мяне?
Навошта?
Нашто пад гукі палкіх фраз
Глядзела ў вочы мне таемна?
Дарма патрацілі мы час.
Дарэмна.
Цяпер кахання пачуццё
Спектаклю дрэннаму падобна.
Відаць, працягваць нам жыццё
Асобна.

03.11.2012



... а нічога... з пачуццем...

... а нічога... з пачуццем... і - паэтычна..
**пардон-с-с-с**
Жыццё згасае у мяне...
Няма маім пачуццям кошту...
Амура стрэл мяне міне? Ці ,не міне?
Ну,"варашылаўскі стралок",страляў навошта?
Нашто пад гузікам пальто
дзіравае сардэнька б'ецца?
Дарэмна трацілі мы доўгі Час на тое,
нам ад чаго цяпер нікуль не дзецца....
Цяпер любое пачуццё
шпяктаклю дрэннаму падобна,
Шэкспір сказаў так пра жыццё,
яму, за гэты мудраваты Сэнс,
паклон ніжайшы...
І верша Аўтару -
асобна.

Олег, тут кроме тебя эти

Олег, тут кроме тебя эти стихи ещё кто-нибудь читает?)))

Ну,я так маркую,што Франак

Ну,я так маркую,што Франак Нырка бывае "занырне", Ніна Аксёнчык,бо ёй цікава як мы на месцы, ТУТэйшыя, пішам,але яе па большай частцы завідкі бяруць - далёка адсюль,
лепей бы ўжо пра Прагу пісала.
Пачытай мой Апошні "опус" = МінскіЯ Хронікі. Філолаг і Тутэйшы.
А так... Як я напісаў у сваім Вершы "Жывы Паэт - нікому не патрэбен..."

Зайдрасьць Ваша, пан Алег,-

Зайдрасьць Ваша, пан Алег,- ня толькі няхораша, але гэта і ёсьць Грэх.

Не хацеў бы і увагі звяртаць

Не хацеў бы і увагі звяртаць на дурнічковае высказванне Лелячкі, але ж,
дзяўчынка,ты хоць чытаеш Сама,тое,што пішаш?
"Леля, Сб, 11/10/2012 - 17:57=Зайдрасьць Ваша, пан Алег,- ня толькі няхораша, але гэта і ёсьць Грэх." ?????????
Дурнічка...
Дзе і каму я зайдрошчу? Раскажы,дзіцятка,цікава будзе зведаць.Гэта - раз.
Бязграматнасць наступнага паражае =...ня толькі няхораша, але гэта і ёсьць Грэх."
Так,па-твойму атрымліваецца,што на Сьвеце ёсць толькі Адзін грэх - зайдрасць...
Больш Грахоў на Сьвеце не існуе.
А лепей,Ляля,чытай Вершы,і думай над імі.
і паспрабуй сама нешта напісаць.
"Не дазваляй Душы ляніцца...".