Ax, Беларусь, мая ты доля,
Мая сляза і пацалунак,
Маё ў бярозках белых поле,
Мой песнямі набіты клунак!
Нясу цябе праз далі ў далі,
Спыняюся на землях розных,
Каб скрозь пачулі і пазналі
Гамонку вёсен вербалозных.
Нясу цябе насустрач люду
У тых вачах, што мне дала ты,
У словах тых, якімі буду
Да скону марнага багатай.
Цябе гукаю, дзе ні стану,
З табой сябруючы, сябрую,
Гаю, калі наносяць раны,
Дзеля цябе грахі дарую.
Імя тваё дае мне сілы,
Хоць не хвалюся я табою —
Як пацалункам самым мілым,
Як самай горкаю слязою.
Прыгажэйшы верш у сьвеце пра
Прыгажэйшы верш у сьвеце пра Радзiму.Шчымiць за сэрца.
Добрыя и цёплыя успамiны....
Добрыя и цёплыя успамiны....
Великолепное стихотворение
Великолепное стихотворение актуально и сечас
как писать
как писать
Класс
Класс
Столькі болю і самаадданай
Столькі болю і самаадданай надзеі ў вершы. Светлая памяць Ніне Мацяш.
Дзякуй усім паэтам і пісьменніка за ушанаванне мовы бацькоў, за ўлюблёнасць у Беларусь.
Якуб Колас
Якуб Колас