Як задаволіць пагадненне
паміж табою і душой?,
калі няма ў ім азарэння,
падараванага праз бой?
Душа і ты - не супрацьлегласць.
Але калі ўсё па душы,
ці да яе ляжыць адлегласць –
няма цікавага ў жыцці.
Цікавае заўсёды ў спрэчцы,
ў якой не ведама яшчэ,
каму стаяць на першым месцы,
а хто заведама на дне.
Задавальняючы патрэбу
перамагаць і дасягаць,
спрабуем мы ўзняцца ў неба,
з якога лепш усё відаць.
І там ужо давесьці богу,
ці добра ён папрацаваў,
ці забяспечыў перамогу,
ці свет ад д’ябла захаваў.
Але ці будзе дасканалым
свет, у якім адна душа?,
ў якім няма, хаця б у малым
нічога з плённага быцця?
Не ўзнімайцеся да часу.
Бо час кідаць, і час збіраць.
Спазніцца – гэтае няшчасьце.
Раней – нічога не відаць.
Як у Еклесіаста, " усе мае
Як у Еклесіаста, " усе мае свой час")
Асабліва важна гэта ў каханні...
Дзякуй за цудоўны верш!
Хто такі ("Еклесіаст")? Чаму
Хто такі ("Еклесіаст")?
Чаму ня ведаю?
Вы неяк раптоўна з'явіліся, спадыня Зінаіда.)
Як Чапаеў, калі у Анкі скончыліся патроны падчас амаль што пераможнай псіхічнай атакі звышбелых афіцэраў.)
Той таксама па версіі Васільева і Фурманава ня ведаў хто такі Аляксандар Македонскі...)))