Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАБіНА ЛЕТА

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Адгалоскам у бары
песні спетай,
рэхам летняе пары
дзіва гэта.

Як салодкі летні
сон на імгненне
спелых траў, палёў, лясоў...
Час натхнення!

Сонца, золатам залі
наваколле!
Сэрца, ветрык, весялі,
вока – колер!

Не кружыце, жураўлі,
сумным клінам!
Мы з табою ў лес пайшлі
па каліну.

Заблудзіліся ў гаі,
вуснах, веях...
У адзіным на дваіх
вабным свеце.



В-о-охх, якое каханьне,

В-о-охх, якое каханьне, замілаваннье адно, чаруе.

рамантычна вельмі

рамантычна вельмі