Бабнік, як шкадлівы кот,
Вельмі асцярожны...
Курс бярэ, як параход,
Толькі не надзёжны…
Бо без якара і карт
Плавае, дзе хоча...
Навігатар яго - смарт,
Дапаможа крочыць…
Перабежчык у сетках соц,
Роўня таракану…
Ён на сайтах мае моц,
Добры, хоць - на рану…
А ў жыцці, як вецярок,
Толькі аблагодзіць..
І налева, скок ды скок,
"Кавалерам" ходзіць…
Раз ці два - не ўсё жыццё,
Калі ёсць віагра…
Ды і бабам - забыццё,
Нібы вечар у Гаграх…
Рызыкуюць толькі вось -
Апустошыць душу -
Абламае голле хтось,
Як суседняй грушы..
І стаіць цяпер адна
Ні пладоў, ні ценю…
І здалёку не відна,
Толькі смецця жменя…
Усялякія каты
Ёсць на белым свеце...
Сцеражыся толькі тых,
Што ламаюць вецце!..
Паслухайце, каліласка,
Паслухайце, каліласка, песьню
J:Mors - "Принцесса"
гэтая песьня аб аўтарках "Бабнікаў", і ў вершаваннях, і ў жыцці.
Не было б такіх рэклямных агентаў у мужчын без мазгоў, дык такія мужчыны і не перавыконвалі б стаханаўскія пляны на палюбоўных фронтах.
Нармальных мужчын хапіла б на лішніх жанчын, калі б і з'яўляліся раз-пораз такія "лішнія" жанчыны звонку.