Як так было ў новым свеце,
што кола не было ў ім?
І там жа ш сонца ёсць у небе.
А ноччу месяц колам тым.
На горных рэчках ёсць каменні,
якія точацца вадой.
А потым коцяцца ўжо ш пэўна.
Ды й каляндар вядомы ж зноў.
І яйкі птушак, і дарогі.
Бо там былі і гарады.
Табу ў іх было на колы?
Праз іх бяда была ўсім?
Але ж былі там і ацтэкі,
і майя, інкі... Пасхі быў.
Няўжо ш ва ўсіх табу на гэта?
Дык хто ж ім так забараніў?
Калі ёсць колы - можна з'ехаць,
сабраўшы ўвесь амаль што скарб.
Тыранам людзі будуць верыць
пакуль ня ўсе сярод ахвяр.
Калумб адкрыў. Картэс з'явіўся.
І вера згінула ў багоў.
Царкоў, якім ахвярай сніўся
ўвесь новы свет, без ваяроў.
Не закаці і свой гарошак,
а пакаці яшчэ далей.
У ім наш свет, старых дарожак,
дзе кожны ўсіх багоў мацней.
Добра,калі - Гісторыя...
Добра,калі - Гісторыя... Цікава! Хвыласофія...
А то - нейкі "маламазгавы" ставе да мяне за Гэты Верш "дрэнна"...
Франак.не звяртай увагі,гэта ў таго "крытыка" з мазгамі "дрэнна".