Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА АБ ТАПОЛЯХ

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Шчыльна таполі
шлях абступілі –
яшчэ пры Польшчы
іх пасадзілі.

Дружна віталі
кожнага ўчора.
і не чакалі:
«Звесці пад корань!..»

ім прыгаворы
аж да змяркання
людзі прыводзяць
у выкананне.

Здзіўлена ў стоме
раскінуўшы голле,
з трэскам і стогнам
валяцца ў поле.

Не абароняць
іх доўгія косы
зімовай дарогі
ад снежных заносаў.

і не ўратуюць
ад летняй спякоты,
не зачаруюць
гамонкай лістоты...

Каб не гадалі
аб долі журботнай, -
усім павязалі
белы пояс
смяротны.



так шкада дрэў, так шкада...

так шкада дрэў, так шкада...

кранае, аж душа баліць за

кранае, аж душа баліць за зямлю нашу шматпакутную.