Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Балада пра драўлянага Хрыста

Яшчэ не ацэнена
                                   На Беларусі Бог жыве...
                                            Уладзімір Караткевіч

На той зямлі, дзе столькі крыніц,
і ў кожнай — знічка на дне,
Дзе ў кожным камні паданне ёсць,
як маці ў дзіцячым сне,
Дзе кожны ўзгорак — былы курган,
а кожны з прадзедаў — вой,
Жыве стары калгасны пастух
у хатцы сваёй старой.
Таму, напэўна, што ўвесь свой век
глядзеў ён на родны край,
З драўніны бурштынавай дзед зрабіў
не абы-каго — Хрыста.
Звычайнай сякеркай, па вечарох
шчапаў сасновую плоць.
Нязграбны, бедны, шурпаты быў,
але — сапраўдны Гасподзь.
I майстар вочы намаляваў блакітнымі,
быццам лён.
I лёг на жытнія валасы
з калючага дроту цёрн.
Падняўся крыж пасярод сяла
над хатамі паміж дрэў.
I на здзіўлёных сялян
                                 да іх падобны
Хрыстос глядзеў.
Прыйшоў з бліжэйшай царквы святар,
казаў пра кашчунства штось,
Пасля спыніўся ля божых ног,
што цвік прабіваў наскрозь,
Крануў чырвоную фарбу — і
перажагнаўся, пайшоў.
I трызніў, што ён — Няверны Фама,
і з пальцаў не сцерці кроў...
Казалі майстру: «Прымі свой крыж, 
страхоцце адно глядзець».
Але — прывыклі. Бо да ўсяго
прывучыш нашых людзей.
«О, фольк! Аўтэнтык!» — замежны пан
Хрыста фатаграфаваў,
Хацеў за даляры купіць — але
і слухаць майстар не стаў.
I ліўся айчынны халодны дождж
на сумны драўляны твар,
I з шыльды змыўся надпіс, што тут
прыбіты юдэйскі цар.
Як воран з могілак — ноч ляціць,
а бусел нясе зару.
I пазірае Хрыстос з крыжа
на бедную Беларусь,
Такі ж гаротны, як і яна,
і плоць ад плоці яе,
У вёсцы паміж крыніц і азёр,
паміж курганоў і дрэў.
Драўляны, каструбаваты — ён
наш бог, наш край і наш лёс.
А значыць — будзе жыць Беларусь,
таму што ў прызначаную пару
сыдзе з крыжа Хрыстос!


Тое, што Вы прывялі тут зь

Тое, што Вы прывялі тут зь Бібліі- і ёсьць доказ таму, што Талмуд- для рабаўладцаў. Хр-ва- падручнік для рабоў. У 21 ст. цытаваць, што толькі абрэзаныя варты слова Божага, гэта, прабачце, мацней, чым тав. Адольф. І пра першародны ГРЭХ. Таксама ЯСКРАВЫ прыклад для рабоў. У нашым славянскім ВЕДЫЗМЕ чалавек - СЫН БОГА. А не ў грэху народжаны. І грахоў чалавек можа пазбавіцца не малітвамі і раскаяньнем, а толькі ДОБРЫМІ справамі- ачышчэньнем кармы. У Неце ПОЎНА інфо пра сутнасьць і злачыны хр-ва. І паслухайце хоць Лео Таксіля.

Інфо з інтэрнэту: "В10 веке при крещении Руси, когда в процессе этого «богоугодного дела» было перебито порядка 9 млн. русских людей, а две трети городов и поселений, по свидетельствам археологов, также вымерли. Об этом можно прочитать в книге Левашова «Россия в кривых зеркалах». Миллионы славянских, германских, кельтских, романских душ принесено кровавой жертвой на алтарь ненасытного упыря Иеговы-отца Христа

В середине декабря минувшего года решением правительства РФ в Российской армии введен так называемый военный раввинат. Примечательно, что данный институт был отдан на откуп представителям ультрарадикального крыла еврейской религии – хасидам из Федерации еврейских общин России, хотя в Российской армии почти нет евреев. Но на высокие должности в армии назначают евреев из Израиля". ДУМАЙЦЕ, ЛЮДЗІ пра тое, ШТО зараз дзеецца ў сьвеце і роднай Беларусі. Заўтра будзе позна.

"прыбіты ЮДЭЙСКІ цар...I

"прыбіты ЮДЭЙСКІ цар...I пазірае Хрыстос з крыжа
на бедную Беларусь" ???????

Вы, Людміла, чыталі Біблію? Больш пытаньняў няма.

"Я прыйшоў, каб выратаваць душы дзяцей Дома Ізраілева"
А не Беларусь.
Алексий Второй: полнота христианства обнимает собой и иудейство, а полнота иудейства есть христианство

Е. Битнер: То есть иудаизм воспитывает рабовладельцев, а христианство- рабов. Одно без другого существовать не может! Читайте сами инфо в интернете об Иудохристианстве

Шмат чаго і са старога і з

Шмат чаго і са старога і з новага запаветаў на рускай мове можна чытаць з улікам беларускай мовы і папярэдніх дзяржаўных рэлігій.
І з РА І-ліе-вы
Егіпецкага Бога "РА" Вы напэўнв ведаеце.
І у дзей...
і так далей...
І его Ва (сіліса)

Франак, Вы зайдзіце ў

Франак, Вы зайдзіце ў сінагогу і ТАК /па-Задорнаму/ расшыфруйце ім Біблію і Талмуд-дадому не вернецеся.

А Вы зайсцё не ў царкву, а

А Вы зайсцё не ў царкву, а проста на сайт "стіхі ру", дзе і вернікі і атэісты, і проста адказваючы на пытанне, сцвярдзіце аб тым, што Расія менавіта дзеля Вас на другім месцы.
Не удакладняйце пасля каго і чаго. Ці пасля маці, ці пасля каханай з дзецьмі, ці пасля Беларусі і ўсіх астатніх абетаваных зямель разам.
Звычайна пад кароткачасовымі "пушкінымі" хаваюцца тыя, каму сорамна за тое, што сцьвярджае.

Крыж дзеля распяцця на самой

Крыж дзеля распяцця на самой справе меў выгляд літары Т
Е з ус(Т)
Ен мог быць і не распяты, калі б не фанатызм усіх 12-ці апосталаў, дазволіўшых Іудзе пайсці і здаць па загаду (як быццам звыш)

У дадатак пра рэлігійнага

У дадатак пра рэлігійнага фанатыка пагадзіўшагася выканаць волю Езуса аб здрадніцтве
І уда.

Па-першае. Цар Юдэйскі - гэта

Па-першае. Цар Юдэйскі - гэта абвінавачванне, за якое быў укрыжаваны Езус. Па-другое Езус памёр не проста за народ юдэйскі, а за кожнага з нас, за цябе і за мяне.

"Па-першае. Цар Юдэйскі -

"Па-першае. Цар Юдэйскі - гэта абвінавачванне, за якое быў укрыжаваны Езус. Па-другое Езус памёр не проста за народ юдэйскі, а за кожнага з нас, за цябе і за мяне".
Кацярына, каля ласка, ЦЫТАТУ зь Бібліі-пацьвярджньне сказанаму Вамі! Я чытаў і Ветхі і Новы Запавет- там, акрамя як пра жыдоў, няма АНІВОДНАГА СЛОВА пра іншыя народы.

Калі ласка, вось, прынамсі, і

Калі ласка, вось, прынамсі, і гэта: Першае пасланне Святога Апостала Яна 2:2.
"Ён ёсць ахвяра мілажалю за грахі нашыя і ўсяго свету".
І яшчэ, як Вы чыталі Новы Запавет, калі там у кожным пасланні Апосталаў да Рымлян, Карынфянаў і г.д. яны кажуць аб уратаванні Хрыстовай Ахвярай не толькі Юдэяў, але і тых, да каго яны звяртаюцца?
Пасланне Святога Апостала Паўла да Рымлянаў
Раздзел3, 1-2,9,10,21-23,26,28-30:
"1.Дык вось, у чым жа первага быць Юдзеям, альбо якая карысць ад абразання?
2. Вялікая, ва ўсіх праявах, а найперш у тым, што ім даверана слова Божае.
9. Дык што ж? ці маем мы перавагу? Зусім не; Бо мы ўжо даказалі, што як Юдэі, так і Эліны, усе пад грэхам.
10. як напісана "няма праведнага аніводнага"
21. Але сёння, незалежна ад закона, з'явілася праўда Божая, пра якую сведчаць закон і прарокі
22. праўда Божая праз веру ў Ісуса Хрыста ва ўсіх і на ўсіх вернікаў; бо няма розніцы,
23. бо ўсе зграшылі і пазбаўлены славы Божай.
26. у доўгім цярпенні Божай, для показу праўды Ягонай у сённяшні час, - хай з'явіцца Ён праведны і апраўдае таго, хто веруе ў Ісуса.
28. Бо мы прызнаём, што чалавек апраўдваецца вераю, незалежна ад дзеяў закона.
29. Няўжо Бог ёсць Бог Юдэяў толькі, а не і язычнікаў? Вядома, і язычнікаў;
30. бо адзін Бог, Які апраўдае абрэзаных па веры і неабрэзаных праз веру".

ох уж гэтыя вернікі. спадар,

ох уж гэтыя вернікі. спадар, вы ўспрымаеце ўсё камічна-тапорна-літаральна. пачытаце the orange book.
ну і літаратура, тым больш - паэзія, яўна не месца для рэлігійных баталій.

"літаратура, тым больш -

"літаратура, тым больш - паэзія, яўна не месца для рэлігійных баталій".
Дык чаму ж пішаце на рэлігійную тэму? Напісалі- значыць, чакайце рэакцыі чытачоў на верш.

існуе такая рэч як

існуе такая рэч як метафарычнасць. у любой паэзіі як такой.

верш прысвечаны драўлянай скульптуры хрыста,калі зжо казаць напрімік. астатняе - узгадванне гісторыі, вопыту чалавецтва, супярэчлівасцяў іудаізму і хрысціянства - толькі ў нашым уяўленні.
аўтарка напісала тое, што напісала.

спроба прымерыць на творчую працу абмеркаванні ўзроўню сур'ёзных гуманітарых дысцыплінаў - абсурд.

Нейкія дзіўныя людзі -

Нейкія дзіўныя людзі - убачылі тут повад для рэлігійнага дыспуту. Ды ці аб гэтым Рублеўская напісала? Ці аб іўдаізме і хрысціянстве? Выдатны верш аб пачуцці Бога, народнага Бога, які блізка да людзей на Беларусі і мае іх аблічча - усё роўна, як вы яго назавёце. Выдатны верш, не гледзячы на некаторыя шурпатасці размера. віншую аўтарку!