Таемнасць Балотных Ялін,
Яна абступае знянацку.
У плачы чорных галін
Пачуеш сумоту, не ласку.
Замшэлая з часам сцяна,
Сустрэне адразу з дарогі.
Маўчыць з раўчуком цішыня,
Дрыгву не вартуюць аблокі.
У поўнач туман ад балот,
Не бачна даўгая сцяжынка.
Да самых дубовых варот
Здранцвелых, як тая скарынка.
і не адпусцяць ніяк,
Сваю таямнітасць ніколі,
Ні рэчка, ні хвоі, ні грак,
Ні нават адліга на полі.
Таемнасць Балотных Ялін,
Яна абгарнае знянацку.
У плачы намокшых галін,
Пачуеш сумоту ды ласку.
Сяргей Брандт, 24.03.2013
Итак увидел я,что нет ничего
Итак увидел я,что нет ничего лучшего ,как наслаждаться человеку делами своими:потому что это-доля его;ибо кто приведет его посмотреть на то,что будет после него?Малайчына,Сяргей!!!
ЧЫТАУ I БЫУ ЯК ДОМА, ДЗЯКУЙ!
чытау i быу як дома, дзякуй!
Прыгожы верш,вельмi
Прыгожы верш,вельмi спадабауся.Як разумею напiсаны пад ураджаннем твора пана Караткевiча.