Балюча!.. Божа, як балюча!..
Душа - напятаю струной.
Дзе б адшукаць бальзам гаючы
Душы параненай маной?!
Калючы. Позірк твой калючы..
На золку ўмыўшыся слязой,
Караю лёс, які чамусьці,
Падчас чарнюткай паласой.
Збяру аскепкі сіл у волі,
Зглытну абрыдлівы клубок,
І напрасткі, насустрач долі,
Пайду, забыўшыся на рок!..