Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Барадатым

Сярэдняя: 5 (31 голас)
Падабаюцца мне барадатыя, Бо не сквапныя, не зацятыя, Не насатыя, не губатыя, А прыгожыя барадатыя! Вось знайду я сабе барадатага, Ды не сквапнага, не зацятага, Не насатага, не губатага, А прыгожага барадатага! Заспяваю свайму барадатаму, Ды не сквапнаму, не зацятаму, Не насатаму, не губатаму, А прыгожаму барадатаму, Што кахаю яго, барадатага, Ды не сквапнага, не зацятага, Не насатага, не губатага, А прыгожага барадатага! Усміхнецца ў адказ барадаты, Ды не сквапны зусім, не зацяты, Не насаты, амаль не губаты, А прыгожы такі барадаты. Скажа мне: - Нешта ты худаватая, Не высокая, ды не губатая... Не грудастая, а вуглаватая... Тут прырода, відаць, вінаватая. І пакрочу я з крыўдай дахаты... Нешта не зразумеў барадаты, Не насаты зусім, не губаты, А прыгожы такі барадаты... Sneaker Release Dates 2019


Сомневалась в себе очень зря

Сомневалась в себе очень зря ты
Мне такая и нужна...
(Бородатый)