Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Баран

Яшчэ не ацэнена

Баран брахаць наўчыўся, як сабака,
Дзе толькі ні ідзе, усё — гаў! ды — гаў!
«Ого! — здзівіўся Конь, — ты, бачу, забіяка!»
«А што ж, — я майстрам слова стаў!»
«Ну, гэтага б я не сказаў,
Хаця і сапраўды ты налаўчыўся,
Але майстэрства не набыў.
Каб ты бязмозгім бараном не быў,
Дык і брахаць бы не вучыўся.
Падумаеш, знайшоўся зух!
Скажу табе, што будзе проста дзіва,
Калі ты не патрапіш на ланцуг,
Бо ты цяпер Баран брахлівы.
А брахуну,— дадаць магу,—
Належыць і сядзець на ланцугу».



Слишком топорно и с ошибками.

Слишком топорно и с ошибками. Учитесь у Кондрата Крапивы.