Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бацька Дняпро (абрадовая песня)

Сярэдняя: 4.4 (35 галасоў)

Выйдзем на Маслёну
Да Дняпра вялікага,
Разам з ім абудзім
Мы мядзведзя дзікага.
Бацька Дняпро, чаму ж ты нявясёлы?
Паглядзі на нашы гарады і сёлы.
Бацька Дняпро, весяліся з намі,
І святкуй Маслёну з божымі сынамі.

Выйдзем на Купалле
Да Дняпра магутнага,
Кінем ў яго воды
Мы Купалу цуднага.
Бацька Дняпро, чаму ж ты нявясёлы?
Паглядзі на нашы гарады і сёлы.
Бацька Дняпро, весяліся з намі,
І святкуй Купалле з божымі сынамі.

Выйдзем на Багач мы
Да Дняпра шырокага,
І насыпем збожжа
Ў гонар Жытня строгага.
Бацька Дняпро, чаму ж ты нявясёлы?
Паглядзі на нашы гарады і сёлы.
Бацька Дняпро, весяліся з намі,
І святкуй Багач ты з божымі сынамі.

Выйдзем на Каляды
Да Дняпра глыбокага,
Прынясем ў ахвяру
Мы казла двухрогага.
Бацька Дняпро, чаму ж ты нявясёлы?
Паглядзі на нашы гарады і сёлы.
Бацька Дняпро, весяліся з намі,
І святкуй Каляды з божымі сынамі.



Дванаццаць спараных

Дванаццаць спараных радкоў
ператварыць ня лёгка ў дошку,
палову дошкі, з шахмат-слоў,
у чорна-белы колер плошчы.