(прысвячаецца маім бацькам, Супруну Віктару Мікалаевічу
і Супрун Софьі Васільеўне, што жывуць у в. Залацеева, што на Гродзеншчыне Беларусі)
1
Мае бацькі - матуля, тата -
Жыццёвы прыклад для дзяцей,
У хаце - пернікі, гарбата -
Заўжды сустрэнуць тут гасцей.
2
Жыццё давалася нялёгка -
Усё здабывалі працай рук…
І не шукалі ў ім палёгкі -
Масцілі свой, да шчасця, брук.
3
Да маці, у бібліятэку,
Вяскоўцы беглі кожны дзень,
Нібы, за лекамі, ў аптэку…
І зараз выдасць бюллетэнь.
4
А бацька, хлебароб заўзяты,
Усім, чым мог, дапамагаў,
Прыходзіў запаўнач дахаты,
Бо хлеб і сеяў ён, і жаў...
5
Усё ваздаецца нам па справах...
Жывуць і зараз, для людзей,
Іх зоркі свецяцца яскрава,
Хоць вочы бачаць усё хужэй…
6
Сваю зямельку даглядаюць,
Нас вучаць, толькі, дабрыні -
Бо, што з любоўю засяваюць,
Свае пускае карані…
7
Жывуць у праўнучцы і ўнуках,
У дрэве з назвай "Радавод",
Жыццёвай мудрасці навукай,
Як трэба ўмець любіць народ.
Мінск. 03.03. 2014г.
Прекрасное стихотворение!!!
Прекрасное стихотворение!!! Написано с большой любовью к родителям, к своей земле, к своему народу. Молодец Людмила.