Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бацькаўшчына

Сярэдняя: 4.1 (47 галасоў)

З двара прыйду і сяду ля агню.
Палаюць дровы. Ссечана капуста
На градах — блаславенне дню.
Змрок у палях — там сіберна і пуста.

Узыдзе месяц позна. На парог
Я ноччу выйду. У нямым здранцвенні
Паветра, далеч. Серабрыцца лог
За сажалкай — на ім снуюцца цені.

О роднае маё! Як доўга да цябе
Ішоў я, кволы падарожнік.
О весялосць у восеньскай журбе!
Агонь.
Саган.
Вуголле і трыножнік.



Кранаюча, цудоуна! Аутар

Кранаюча, цудоуна!
Аутар апавядае нам пра сваю бацькаушчыну, а мы бачым свой ганак, свой месяц, што асвятляе бл1зк1 лог, сваю сажалку, сваё вогн1шча...
Слёзы засц1лаюць вочы, успам1наецца усё такое бл1зкае 1 роднае, знаёмае з дзяц1нства...