Ад беларускае гаворкі,
Нібы ад поснае куцці,
Скрывіўся мой размоўца горка
І цыгарэтны дым пусціў.
Не горкі дым, а позірк горкі
Мяне муціў і засмуціў:
Да беларускае гаворкі
Яму расці яшчэ, расці...
Мне стала прыкра і няёмка
За суайчынніка свайго.
Відаць, бацькоўская старонка
Зусім чужая для яго.
Я мовіў як не дзве гадзіны
Пра край наш, аб яго жыцці
І зразумеў, што й да радзімы
Размоўцу трэба дарасці.
Ён слухаў і не чуў нічога
І рваўся ўсё скарэй пайсці,
А я адчуў, што і да Бога
Размоўцу трэба дарасці.
Канец 20 стагоддзя
чытаючы верш, добра
чытаючы верш, добра адгукваюцца словы у сэрдцы кожнага беларуса, вельмi праткненна апавядае паэт усi деянне у сваiх вершах, вельмi тепла i лагодна абрысоувае нашу радзiму прыемна чытать яго вершы, дзякуй за такiе красивые i каханые словы!
Цікавая пабудова верша,
Цікавая пабудова верша, цікавыя рыфмы сустракаюцца.
Не пра тое казаў, відаць,
Не пра тое казаў, відаць, Коля.
Не аб тым, і не так, не зусім.
ТЫ ІШОЎ КРЫЖАКОМ! Ды на Волю.
І чырвоную зорку спаліў...
Разумеюць сваё, разумеюць.
І знаходзяць сваё ў чужым.
Непакор не заўсёды «жалеюць»*.
А парадкі наводзяць жывым.
-----------------------------
*музычны аккампанемент з дапамогай жалейкі.)))
Мікола! Дзякую! Цудоўны верш!
Мікола! Дзякую! Цудоўны верш! Пішыце паболей, каб нам было што чытаць! :-)
Таццяна Дзям'янава.
Дзякую Вам за ўцешнае слова.У
Дзякую Вам за ўцешнае слова.У Вашых вершах ёсць душа -- пішыце!
Мікола Ляшчун