Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусь стаіць на курганах

Сярэдняя: 5 (18 галасоў)

Прысыпаныя мёртвым пылам пліты,
Пазалачаных слоў не разабраць.
Тут новыя магілы — не забытых,
Магіл забытых век не адшукаць.

Нам не знайсці, дзе пахаваны Будны,
Мы таленты суседзям раздаём.
Нам Беларусі шлях жыцця пакутны
Пазнаць па кнігах, чытаных агнём.

Ды кнігі, як злачынцы, пад замкамі
За праўду, што не здрадзіла ў вяках.
Гісторыю пісалі курганамі,
Пазнаю Беларусь па курганах.

Прысыпаныя мёртвым пылам пліты
Патрэскаюць ад лютых маразоў.
Успомнім непрызнаных і забытых,
Ім аддадзім як доўг сваю любоў.

I курганам сівым імёны вернем,
Імёнамі асветліцца наш шлях.
Як дуб за жвір трымаецца карэннем,
Так Беларусь стаіць на курганах.



Не опечатка в третье строке?

Не опечатка в третье строке? "НА забытых" надо?
Спасибо за чудестный стих