Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларуска...

Сярэдняя: 4.4 (10 галасоў)

Давай памаўчым і паслухаем,
Як б’юцца ў нас сэрцы, у дваіх.
І свежым паветрам падыхаем,
Павер, што я чую твой ўдых.

Адкуль і за што нам дасталася,
Навошта нам горкі той лёс?
За тое, што мы падымаліся?
Дык то была воля нябёс?..

Ніколі мы не здаваліся,
Хоць горкія слезы лілі.
Наш плач даваў ворагам радасці,
Што часта на край мой ішлі.

Дык што нам цяпер засталося,
Куды трэба рушыць, ісці?
Калі сэрца б’ецца ад болі,
Калі і душа ў крыві...

"Не ведаю", — ціха ты скажаш, —
"Мой мілы, кахаю цябе.
Трымай маю руку ты моцна,
Трымай, не пускай ад сябе".

І сэрца тады зноў сажмецца,
І слёзы з глаз пацякуць.
Мая дарагая паненка,
Нам лёс вельмі цяжкі цягнуць.

Сонца ціха паднялася,
Гляжу на цябе — ты са мной.
Раней ты часцей усміхалася...
Мая беларуска са мной...



Сапраўды беларускае пачуццё

Сапраўды беларускае пачуццё -- кахання: і пачуцці, лёс, Беларусь.
Беларуска...