Калі жывеш на Беларусі,
Цябе задумацца прымусяць:
“Я дзе ж знаходжуся, панове?
Зусім не чую слоў на мове,
Што тут жыла з сівой даўніны,
Што перажыла забароны,
Якую рвалі бомбы, міны,
Што выжывала скрозь праклёны,
Што беларускаю завецца,
Што, як крыніца, з вуснаў льецца,
Якая з намі праз стагоддзі,
Чаму яна цяпер не ў модзе?
Мне сорамна за вас, народзе.
Вы матчыне прынеслі здраду,
І людзі ёсць, хто нават рады!
Няма нідзе такога ў свеце,
Не разумеюць нас суседзі.
Няўжо ж вы змірыцеся з гэтым,
Што знікне нацыя з планеты,
І знікне слова “беларусы”,
А хто ж вас да таго прымусіў?”.
Я — маладое пакаленне,
Не пацярплю яе знікнення,
І дачакаюся я часу,
Калі пранікне мова ў масы
І зажыве тут назаўсёды,
І не сустрэне больш няўзгоды.
І стане хутка раўнапраўнай
З другімі мовамі Еўропы.
Еўропы нашай, вольнай, братняй,
І стане ва ўсіх хатах хатняй...
Беларусы! Калі ласка
Беларусы!
Калі ласка прачытайце гэты верш.
Ен ,як сэрца краіны гаворыць аб тым,што патрэбна
усюды і зауседы размауляць,пісаць,чытаць,сьпяваць па-беларуску.
Шануйце і паважайце сваю беларускую мову.
Лявон.
,
Але ж я шчасліва трапіла!
Але ж я шчасліва трапіла! сынку як раз трэба ў школу верш аб роднай мове!
Дзякуй вялікі!
Шчыры дзякуй за добры
Шчыры дзякуй за добры верш.Праудзіва напісана.
Добра было калі усе у краіне размаулялі,чыталі,пісалі і сьпявалі па-беларуску.
Чаму у краіне такога няма?Хто зьневажае беларускую мову?
Ведаю,што будзе час,калі беларуская мова будзе гучаць усюды кожны дзень і
зауседы.
Шаноуныя!
Я чытаю,пішу і сьпяваю па-беларуску кожны дзень,чаго і жадаю усім Вам.
Чаму так?Нятрэба баяцца.
Таму,што гэта мая родная мова,дзе я нарадзіуся і жыву.
Вялікі дзякуй, Лявон! Я
Вялікі дзякуй, Лявон!
Я таксама ўпэўнены, што ў будучыні беларуская мова зойме сваё важнае месца ў грамадстве! І я вельмі чакаю гэтага цудоўнага часу!
Шаноуны Кіріл! Вельмі цудоуна
Шаноуны Кіріл!
Вельмі цудоуна і праудзіва напісан верш.
Вялікі дзякуй.
З павагай-Лявон.
Вельмі падабаецца
Вельмі падабаецца
Вельмі падабаецца
Вельмі падабаецца
Цудоуны
Цудоуны верш!!!!!!!!!!!!вельмi спадабауся!жадаю аутару творчых поспехау!!!!!!!!
Вельмі выдатны верш! Я
Вельмі выдатны верш! Я таксама чакаю, калі наша мова будзе роўная з іншымі ці хаця б роўная з рускай.
Кірыл, добры вершык, а
Кірыл, добры вершык, а галоўнае патрэбны.Калі бачу, што маладое пакаленне так ставіцца да сваей мовы, дык гэта выклікае павагу, Вы маладчына:)
гэта вельмі выдатны верш!! ён
гэта вельмі выдатны верш!!
ён мне вельмі спадабаўся!!!
дзякую аўтара!!!
бясконцая вандроўка па
бясконцая вандроўка па коласаўскім вусам
Добры верш. Актуальны на
Добры верш. Актуальны на цяперашні час
Здорава!
Здорава!
кульна)
кульна)