1
Ты - родная, з нараджэння,
Улілася з крывёю маці...
Дагэтуль к табе імкненне
І цяга, як к роднай хаце…
2
Гамоніць табою вёска,
Палі і лясы навокал...
І рэхавым адгалоскам
Іду к табе, крок за крокам.
3
І прагна глынаю словы,
Што так дарагія слыху
Маёй беларускай мовы,
Бо ёй пачынаю дыхаць.
4
Калі, нават, давядзецца
Гутарыць на іншай мове, -
Адзіная ты у сэрцы...
Прабачце мяне, панове!
интересно
интересно
супер
супер