Недарэмна вёска наша цэніцца:
Шчырасцю – гасцінны беларус.
На парозе толькі госць павернецца –
Ільняны разгортваем абрус.
Верашчака, смажанкі, бульбянікі…
Пахне полем дзедаўская печ.
Ешце, госці, залатыя дранікі –
Упадзе гадоў дзесятак з плеч.
І плыве гамонка лёгка, шпарка.
Тут у нас заведзена даўно:
Не звядзецца ў нашай хаце скварка,
Разам з ёй і чарка заадно.
Каб не здрадзіць бацькаўскаму следу,
Беларусь у сэрцы берагчы,
Па гасціннасць я у вёску еду –
Хата зоркай свеціць мне ўначы.
Добры верш. Дзякуй!
Добры верш. Дзякуй!
ВЕЛЬМІ ЧЫЛЫ І ПРЫГОЖЫ
вельмі чылы і прыгожы верш!!!!
Вялики дзякуй за спрауны
Вялики дзякуй за спрауны верш.
Лявон.