У жнiўнi на жнiве,
У сьнежанi Хрыстовым
Цудоўная ЖЫВЕ
Скарынаўская мова.
Як бусел-сакавiк,
Свабодны белы бусел,
Ты аб’яднала ўсiх
Сусьветных беларусаў.
Ты зьдзейсьняеш мэту,
I неўзабаве ўлетку
Сапраўдную знайду
Я ў папарацi кветку.
А потым ад нябёс
Да нас дакрочаць словы,
Што добры будзе лёс
У беларускай мовы.
Што добры будзе лёс
Народа Беларусi –
Яму дзiця прынёс
Свабодны белы бусел.
То нарадзiўся зноў
Сярод сьвяточных блiкаў
Максiм – пяштотнаслоў
I востраслоўца Быкаў.
Яму трымаць лiхтар,
Лiхтарчык перамогi,
Сьпявай, сьпявай пясьняр
На беларускай мове!
Шаноуны літаратар! Вельмі
Шаноуны літаратар!
Вельмі добры і праудзівы верш.
Дзкуй Вам і жадаю усяго самага найлепшага
у жыцці і працы.
З павагай-Лявон.
Вельмі многа памылак, а так
Вельмі многа памылак, а так прыгожа.
прыгожа!!!
прыгожа!!!
Вельмі цудоyны верш мне
Вельмі цудоyны верш мне вельмі спадабалася!
хаха
хаха