Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларуская мова

Сярэдняя: 4.5 (34 галасоў)

Беларуская мова - душа мая.
Для сэрцаў жывых - ты найгожая самая.
Гавару я па-руску, па-чэшску
і на іншых славянскіх мовах.
Толькі ты – мне крыніца быцця.
Думак высокіх аснова.
Толькі матчынай песняй
сэрца маё сагрэта.
Толькі роднае слова
будзіць ва мне паэта.
Бо у слове у кожным, у гуку кожным-
Старажытнасці водар, лясны і мурожны.
У ёй водгулы Рунаў, магічных, сакральных.
Што душу узвышаюць у рытмах астральных.
У ёй веліч і слава расенаў вялікіх,
Што ў Рыме і Крыце іх боскія лікі.
Беларуская мова - з "Ведаў", санскрыту.
У ёй іншасветаў таемнасці скрыты:
У гуках, у спеўнасці, у выдыханні-
Душаў прародзічаў зорнае ззянне.
Ў ёй сіла Пяруна.
І шчодрасць Дажбога.
Нябесная слава самога Сварога.
Так боская ласка цябе блаславіла,
Каб крыніцай Славянства
Ты, мова, бруіла.
Хто валодае моваю беларускай,
Зразумее паляка і чэха, і рускага.
Украінца, славака і крыху братоў паўднёвых-
Так мацнеюць любові й братэрства асновы.
Наша родная мова,
Пакуль будзеш жыць ты
У доме у кожным і хаце-
Як паветра, як хлеб і як родная маці,
Не чакае нас смерць занікнення.
І не страшныя ворагі-гнюсы.
Будзем вечна ў шчасці мы жыць,
Дзеці святла – Беларусы.



Прыгожа, надзвычай

Прыгожа, надзвычай чароўна,
Выдатна і проста цудоўна.