Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларускім эмігрантам

Яшчэ не ацэнена

На блакіце хтосьці бялёсыя плямы размазаў пальцамі
сляды выцяраў быццам

засталася толькі зямля
па якой яшчэ неўгамоннна блукаюць
з’явы пахаваных ўспамінаў
з’явы пахаваных надзеяў

для каго ўсяго толькі месца пасеву
для мяне зямля па якой босанож ступаючы
я пазнаваў суворасць гэтага свету
які вырываючы мяне без нікага спачування
і нават маленечкай жмені літасці
калі з дакладнасцю
проста амаральна
з абдымак ласкавых матчыных
выкінуў
у краіну чужых і іншых

і толькі іржавыя нетры даспелых хлябоў
гамоняць пра вечнае
неўміручае і трывалае
тое што маю права забраць з сабою
каханне і веру

ціха моляцца

даруй скалечаная радзіма