Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусы (паэма)

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Б е л а р у с ы.
(паэма)

Хто мы такія,беларусы?
Адкуль з’явіўся наш народ,
Дзе карані,які наш род? –
З нас кожны тое ведаць мусіць!

’’’’’

Бывае: нейкія пытанні
Вучоным цяжка растлумачыць –
Тады быліны і паданні
Дапамагаюць сэнс убачыць.

Якое месца беларусаў
Сярод другіх народаў свету,
Мы пазнаём з казанняў вусных,
Легенд біблейскіх і сюжэтаў.

Дык вось,пачнём аповед гэты
Аб жыццядзейнасці ідэй –
Спачатку,ад стваральнай мэты,
Ад самых першых пралюдзей.

***

“Я справу добрую зраблю” –
Падумаў Бог – і без сумневу
Стварыў Ён неба і зямлю,
Жывёл,расліны,Адама,Еву.

Адама з Евай у раю
Бог пасяліў для пражывання,
З адною толькі ўмоваю:
Не рваць пладоў з Дрэва пазнання.

Але той забаронны плод
Усё ж-такі эдэмцы з'елі,
Пазнаўшы тым дабро і зло,
За што пасля і пацярпелі.

***
Адама з Евай на зямлю
Бог выгнаў,зняўшы з іх бяссмерце.
І людзі з той пары у прах
Ператвараюцца па смерці.

Вось на зямлі жылі яны,
Жылі,жылі – і неўзабаве
Ў сям’і радзіліся сыны:
Спачатку Каін,потым Авель.

Раслі браты... Ужо дарослым
Занадта Каін стаў зайздросным.
З той зайздрасці ён Авеля забіў –
Недаравальны грэх зрабіў.

***
130 год –гаворыць міф-
Прайшло яшчэ – і нарадзіўся
Сын трэці,звалі яго Сіф –
Ў чыім патомстве Ной з’явіўся.

Ной быў бязгрэшны чалавек,
Якога выбраў Бог з натоўпу,
І загадаў таму каўчэг
Змайстрыць к Сусветнаму патопу.

З сынамі Ной -па запавету-
Ў каўчэгу змог уратавацца –
І з Хама,Сіма і Яфета
Зноў род людскі
стаў разрастацца.

***
Пайшлі егіпетцы ад Хама,
Ўсе афрыканцы,фінікійцы.
З іх – Ганібал,Хеопс,таксама,
І прыгажуня Неферціці.
---
Арабскі люд,вавіланянскі,
Яўрэі,то - нашчадкі Сіма.
І там – ісламскай,хрысціянскай –
Вытокі вераў незгасімых.

Адтуль – Хрыстос і Мухамед,
І цар Давід,і Саламон,
Каран,Біблейскі запавет,
І слынны горад Вавілон.

***
З нашчадкаў лініі Яфета –
Народы-індаеўрапейцы:
Германцы,грэкі,кельты гэта,
Славяне і індусы,персы.

Сярод іх: Цэзар,Арыстоцель
Ды Цыцэрон,Гамер,Платон,
І Аляксандр Македонскі –
Імёны слаўныя здавён.

І Буда тут рэлігію стварыў –
Адну з вялікіх на планеце.
Адсюль паўстаў сталіцай Рым
Імперыі магутнейшай у свеце.

***
Славянскі,наш,прапродак –
Яфетаў сын,Славен.
З яго пайшлі народы,
Дзе славянін жыве.

Ля Эльбы і Дунаю,
Ля Віслы,у лясах,
Сяліліся славяне
З галовамі разумнымі
у русых валасах.

Вынослівасцю,сілай
Адметныя былі,
Сям’ёй дзяцей расцілі,
Сумленнасць бераглі.

***
Славяне мірнымі слылі,
Бо не хацелі ваяваць.
І статкі у лугах паслі,
Ды лес умелі карчаваць,
зямлю араць.

Быццё было іх сціплым,простым:
Жылі яны ў дамах драўляных,
А елі грэчку,мёд і проса,
І малако пілі славяне.

Заўсёды рад славянін госцю:
Любога,як свайго,сустрэне,
Жанчыны – слаўны прыгажосцю,
Насілі доўгае адзенне.

***
Славянскі люд любіў гуляць:
Спяваць,скакаць пад гукі гусляў,
Паданні слухаць і казаць.
Абагаўляць прыроду мусіў.

Ён пакланяўся Перуну,
Маланкі Богу і нябёсаў,
І Богу сонца і дажджу,
І духам,што кіруюць лёсам.

Сваіх нябожчыкаў-памерлых
Славяне спальвалі ў агні.
Правадырам славутым,смелым,
Ў іх гонар,насыпалі курганы.

***
Міжземнаморскія народы,
Якія прагнулі свабоды,
У пятым веку Новай эры
Зламалі Рымскую імперыю.

І пачаліся узрушэнні:
Напады,войны,замірэнні,
Дзяржаў знікненне,разбурэнне
І тут жа новых узнікненне...

Народных мас перасяленне,
Названа што было “Вялікім”,
Славян штурхнула к засяленню
Зямель няведамых шматлікіх.

***
Аднойчы пра...праўнук Славена
І князь славуты Бурывой
Сабраў славян і ў шлях натхненна
На усход павёў іх за сабой.

У месцах маланасялёных,
Дзе мноства рэк,лясоў,лугоў,
Ад мора Чорнага да Балтыкі
Яны асвойваліся зноў.

Плямёны,што ў лясах аселі,
“Драўляне” – назву атрымалі,
“Паляне” – землі ў стэпах мелі,
На поўнач “севяране” звандравалі.

***
Абшчыны беларускіх земляў
Імёнамі старэйшын называлі.
Радзім і Вятка сваё племя
Ля рэчкі Сож уладкавалі.

А потым Вятка з часткай роду
Далей пайшоў,к рацэ Ака.
Радзім з паловаю народу
Застаўся тут свой лёс шукаць.

Жылі радзімічы супольна,
Лавілі рыбу,палявалі
Ды пасяленні будавалі:
Чачэрск і Слаўгарад,і Гомель
Пазней у месцах тых паўсталі.

***
А легендарны Дрыгавіт
Прывёў на Прыпяць сваё племя.
Было там шмат балот (дрыгвы).
Пасля знайшлі і лепшых земляў.

Па берагах Дняпра,Дзвіны,
Сівога Немана і Буга
Далей сяліліся яны,
Дрыгавічы,пляменным кругам.

Апроч рыбалкі,палявання,
Лясы скарчоўвалі,сяклі,
Пасля чаго зямлю аралі,
Расцілі збожжа на раллі.

***
Гаспадаркі інтэнсіўнасць
І грамадскага жыцця
Вымагала і цывільнасць
Калектыўнага быцця.

Пасяленні гарадамі
Сталі паступова,
Дзе рамеснікі с купцамі –
Жыхароў аснова.

Так узніклі Брэст і Пінск,
Слуцк,Капыль і Тураў,
Рагачоў,Гародня,Мінск,
З іх архітэктурай.

***
Правадыр славянскі Крыва
Са шматлікім племенем
Зямлю асвойваў рупліва
Паміж Дзвіной і Неманам.

Крывічы яшчэ жылі
Каля Волгі і Дняпра,
А пазней ажно дайшлі
Да Чудскога возера.

Земляробства і рамёствы
крывічам – па сіле,
Іх жанчыны
з пазалотай пацеркі насілі.
Ужо ваенныя суполкі
крывічы стваралі
Ды князёў-правадыроў
людзі выбіралі.

***
Радзімічы,дрыгавічы і крывічы
Яднацца былі згодны –
І вось ў гісторыі аднойчы
Імя ўзнікае князя Рагвалода.

Тое Полацкае княства -
Наша першая Дзяржава,
Беларускі гонар,слава,
І народаў брацтва!

Легендарныя імёны ў летапісных ведах:
Ізяслаў і Яраслаў,маці іх Рагнеда,
І патронка Беларусі святая Еўфрасіння,
Епіскап Тураўскі Кірыл
і Францыск Скарына.

***
Імкнуліся жыць па-сяброўску,
З плямёнамі балцкімі ў лад.
Вялікае Княства Літоўскае
Стварылі семсот год назад.

У Княстве законы – аснова,
І грошы,і войска, і суд.
Адзінай дзяржаўнаю мовай
Была беларуская тут.

Мы помнім вялікіх літвінаў:
Міндоўга,Ягайлу,Альгерда,
І Вітаўта,і Гедыміна,-
Краіну вялі што наперад.

***
Мы,нашчадкі ВКЛ,Полацка і Турава,
Хрысціянствам даражым і сваёй культураю.
Не забыліся,шануем нашу мову матчыну.
Беларускіх дзеячаў памнажаем спадчыну.

Сымон Будны,Радзівіл,Дунін-Марцінкевіч,
Ян Чачот і Багдановіч,Быкаў,Багушэвіч,
І Гусоўскі,Караткевіч,і Купала з Коласам,
Кавалёнак і Клімук – грамадзяне-волаты.

Народ пад назвай “беларусы”
Мінулых два вякі прайшоў
У складзе Польшчы,разам з Руссю.
А ў дваццаць першы век прыйшоў
Краінай вольнай Беларуссю.

’’’’’

Нам трэба знаць,захоўваць карані
І шанаваць вялікія імёны,
Набыткі папярэднікаў цаніць,
Трымаць высока пераможныя знамёны.

З легендаў пачыналася усё,
З Радзіма,Дрыгавіта,Крывы –
І з века ў век да іх павагі пачуццё
Праносяць беларусы беражліва.

2010,май
---------------------------

Тлумачальны спіс
імён і назваў, ужытых у творы.

“Легенд біблейскіх і сюжэтаў” - БІБЛІЯ – Святое Пісанне.
Адна з самых старажытных кніг свету.

Утрымлівае шмат легендаў і паданняў.

“Ад самых першых пралюдзей” - агульначалавечых прапродкаў - Адама
і Евы.
Адам – поводле Бібліі,першачалавек,продак усіх людзей,якога Бог стварыў з зямного праху,і памясціў яго ў рай,у Эдэмскі сад.
Ева - жонка Адама,першая жанчына,якую Бог стварыў з рабра Адама,
прамаці чалавечага роду.
Рай - яго Бог стварыў для першых людзей.

Дрэва пазнання – сярод Эдэмскага саду было два асобых дрэвы: Дрэва жыцця
і Дрэва пазнання дабра і зла. Дазвалялася есці плады ад усіх
дрэў у садзе,за выключэннем пладоў Дрэва пазнання.Пагрозаю
за непаслухмянасць была смерць.

Эдэмцы – жыхары Эдэма (Адам і Ева).

Каін,Авель – сыны Адама і Евы.Старэйшы,Каін,быў земляробам,а малодшы,
Авель,пасвіў жывёлу.Каін забіў Авеля з зайздрасці.Бо,калі яны
прынеслі дары (ахвяры) Богу,той Авелевы прыняў, а Каінавы –
не.Так людзі зрабілі грэх – братазабойства.Пазней,у Сусветным
патопе,усе нашчадкі Каіна загінулі.
Сіф – сын Адама і Евы,продак Ноя.

Ной, - калі людзей стала шмат,яны натварылі столькі грахоў,што
каўчэг, Бог затапіў зямлю вадой (Сусветны патоп),каб знішчыць іх.
Сусветны патоп Толькі аднаму чалавеку (Ною),які не грашыў,Бог даў праект
і загадаў пабудаваць каўчэг(своеасаблівы трох’ярусны плаў-
сродак) і ратавацца ад патопу.У каўчэг Ной узяў па пары ўсіх жывёл і сем’і сваіх сыноў – Хама,Сіма і Яфета.

Хам,Сім,Яфет – сыны Ноя.Ад іх пайшоў пасля патопу род людскі на зямлі.

Егіпетцы - егіпцяне,асноўнае насельніцтва Егіпта,дзяржавы на паўночна-
ўсходняй частцы Афрыкі.
Афрыканцы - жыхары,ураджэнцы Афрыкі.

Фінікійцы – жыхары старажытнай Фінікіі,што некалі панавала над Міжземным
морам,мела калоніі ў Афрыцы,Сіцыліі,Іспаніі.

Ганібал - славуты палкаводзец-фінікіец.

Хеопс - вядомы егіпецкі фараон,які пабудаваў найвялікшую ў свеце
піраміду (піраміда Хеопса).

Неферціці - “Найпрыгажэйшая з прыгажунь”,галоўная жонка старажытна –
егіпецкага фараона XVііі дынастыі Эхнатона (1351-1334 г. да н.э.).

Арабскі люд – арабы.Народы семітычнай моўнай групы,якія насяляюць Пя-
рэднюю Азію і Паўночную Афрыку. (Семіты /ад Сіма,сына Ноя/
-народы,размаўляючыя на семітскіх мовах,да якіх адносіліся ста-
ражытныя вавіланяне,асірыйцы,фінікійцы,іудзеі і нек.інш.народы,
да якіх належаць сучасныя арабы,яўрэі і інш народы).

Яўрэі - 1.Агульная этнічная назва народа,што гістарычна ўзыходзіць да
старажытных сяміцкіх плямёнаў (старажытных яўрэяў) і жыве цяпер у розных краінах свету агульным жыццём з астатнім на- сельніцтвам гэтых краін. 2.Асноўнае насельніцтва дзяржавы Ізраіль.
Хрысціянская
вера - хрысціянства,рэлігія,у аснове якой ляжыць вера ў Ісуса Хрыста
як бога-чалавека,і якая мае тры напрамкі: праваслаўе,каталіцызм і
пратэстанства.
Хрыстос - Ісус Хрыстос,сын Божы.Ад яго пайшло веравучэнне хрысціянства
і заснаваныя на ім формы арганізацыі грамадска-рэлігійнага жыцця.
Ісламская
вера - іслам,магаметанства,мусульманская рэлігія,заснаваная,паводле
падання,у 7 ст. Магаметам (Мухамедам).
Мухамед - прарок,пачынальнік іслама.

Цар Давід – перші цар Іудзеі і трэці цар Ізраілю,пачынальнік адзінай дынастыі
іудзейскіх цароў.
Саламон - цар ізраільскі,мудрэц,адзін са складальнікаў Святога Пісання -
Бібліі.
Каран - свяшчэнная кніга мусульман,крыніца мусульманскага багаслоўя
і юрыспрудэнцыі.
Біблейскі
запавет - Біблія складаецца з двух галоўных раздзелаў:

1.Кніг Старога запавета.

2.Кніг Новага запавета.
Вавіланянскі
люд - вавіланяне,жыхары старажытнай дзяржавы Вавілоніі ў даліне
ніжняга цячэння Тыгра і Еўфрата.

Вавілон - старажытны горад,пабудаваны за 4 тысячагоддзі да н.э.Вядомы
“Вавілонскім стоўпатварэннем” – паводле біблейскай легенды –
няўдалай спробай пабудаваць у Вавілоне вежу да неба (Вавілон-
скую вежу).
Германцы - назва старажытных плямён індаеўрапейскай моўнай групы,што
жылі ў цэнтральнай,заходняй і пайднёва-заходняй Еўропе.

Грэкі - народ,які складае асноўнае насельніцтва Грэцыі,дзяржавы на
Балканскім паўвостраве.
Кельты - група старажытных плямёнаў індаеўрапейскай моўнай сям’і,
якія насялялі тэрыторыю Заходняй Еўропы.
Славяне - адна з буйнейшых у Еўропе груп роднасных па мове і культуры
народаў.
Індусы - індыйцы,паслядоўнікі індуізму,распаўсюджанай у Індыі рэлігіі,
галоўныя плыні якой заснаваны на кульце багоў Вішну і Шывы

Персы - ранейшая назва іранцаў;цяпер – назва нацыі фарсаў,якая скла-
дае каля паловы насельніцтва Ірана.
Цэзар - Гай Юлій Цэзар,славуты рымскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч
(100 - 44 гг. да н.э.).
Арыстоцель- найвялікшы грэчаскі філосаф і даследчык, аказаўшы моцны
ўплыў на ўсё наступнае развіццё філасофскай думкі.

Цыцэрон - Марк Тулій,найвялікшы рымскі аратар (майстар слова).

Гамер - славуты паэт,айцец грэчаскай паэзіі (жыў каля 900 гг. да н.э.).

Платон - славуты грэчаскі філосаф (5 ст. да н.э.).

Аляксандр вялікі палкаводзец,на чале з якім блізкія сваякі грэкаў – маке-
Македонскі - донцы ў старадаўнія часы заваявалі амаль увесь свет.

Буда - заснавальнік будызму (6 ст. да н.э.) – адной з сусвентных рэлі-
гій.Распаўсюджана ў Кітаі,Японіі і нек.інш.краінах Усходу.

Рым, - старажытны Рым заснаваны ў 753 г. да н.э. царом Ромулам.
Рымская Галоўны горад сусветнаай Рымскай імперыі,існаваўшай да 476
імперыя. года н.э. Зараз Рым -сталіца Італіі і рэзідэнцыя Папы Рымскага.

Славен - агульнаславянскі прапродак,сын Яфета.

Эльба - рака басейну Паўночнага мора,бярэ пачатак у Чэхіі. Асноўнае
цячэнне – па тэрыторыі Германіі.

Дунай - другая па даўжыні пасля Волгі рака Еўропы.

Вісла - самая значымая рака басейну Балтыйскага мора.

Гуслі - мнагаструнны шчыпковы музычны інструмент славянскіх народаў

Пярун - галоўнае бажаство ўсходніх славян.

Дух - у рэлігійна-містычных уяўленнях славян: духі лесу,рэк,балотаў і
іншыя бесцялесныя,звышнатуральныя істоты.

Курган - высокі магільны насып.

Новая эра - хрысціянская,або новая (наша) эра пачынаецца са дня міфічнага
нараджэння Ісуса Хрыста.

Вялікае - умоўная назва узмоцненага перамяшчэння плямён у Еўропе
перасяленне (з 4 па 7 стст.), якое прывяло да падзення Заходняй Рымскай ім-
народаў перыі і ўтварэння новых дзяржаў.

Бурывой - адзін з нашчадкаў Славена,легендарны Неваградскі князь (Старая
Ладага),правіў у 790-ыя гады.
Драўляне,
Паляне, - назвы славянскіх плямёнаў у эпоху іх рассялення на новых землях
Севяране

Радзім - продак,правадыр усходнеславянскага племені радзімічаў.

Вятка - продак аднаго са славянскіх плямёнаў; па летапісу яно аддзялілася
ад радзімічаў і пасялілася на р.Ака.
Сож - рака ў Расіі і Беларусі,левы прыток Дняпра,даўжыня ў межах Бе-
ларусі 493 км.
Ака - правы прыток Волгі.

Чачэрск - горад у Гомельскай вобласці.

Слаўгарад - горад у Магілёўскай вобласці (да 1945 г. – Прапойск).

Гомель - абласны цэнтр Гомельскай вобласці.

Дрыгавіт - продак дрыгавічаў,плямёнаў славян,жыўшых паміж Прыпяццю і
Заходняй Дзвіной.
Прыпяць - самы значны прыток Дняпра.

Днепр - трэцяя па даўжыні /2201 км/ пасля Волгі і Дунаю рака ў Еўропе,
працякае па тэрыторыях Расіі,Украіны і Беларусі.

Дзвіна - Заходняя Дзвіна. Рака ў Расіі,Беларусі,Латвіі.Даўжыня ў межах
Беларусі 328 км.
Неман - рака ў Беларусі,Літве,Расіі.Даўжыня ў межах Беларусі 459 км.

Буг - Зах.Буг,рака на Украіне,Беларусі і Польшчы.У межах Беларусі
154 км.
Брэст - цэнтр Брэсцкай воласці.
Пінск - горад у Брэсцкай вобласці.

Слуцк - горад у Мінскай вобласці.
Капыль - горад у Мінскай вобласці.

Тураў - горад у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Адзін са стара-
жытных гарадоў Беларусі і сталіца Тураўскага княства /11-13 ст.\ .
Знаходзіцца на Палессі на р.Прыпяць.
Рагачоў - горад у Гомельскай вобласці.

Гародня - Гродна,цэнтр Гродзенскай вобласці.

Мінск - сталіца Беларусі,цэнтр Мінскай вобласці.

Крыва - продак крывічоў,плямёнаў усходніх славян,якія займалі тэрыторыі
ў вярхоўях Зах.Дзвіны,Дняпра і Волгі.

Волга - самая Вялікая рака /3530 км/ Еўропы.Працякае па тэрыторыі Расіі.
Чудское
возера - буйное прэснаводнае возера на тэрыторыях Расіі і Эстоніі.Плошча –
2670 кв.км.
Пацеркі - упрыгожанне ў выглядзе нанізаных на нітку шарыкаў ці дробных
прадметаў іншай формы,якое надзяваецца на шыю.

Рагвалод - першы гістарычна вядомы полацкі князь.Год нараджэння невядо-
мы,памёр у 980 годзе.Пачынальнік полацкай княжацкай дынастыі
Рагвалодавічаў – беларускіх князёў.Бацька Рагнеды.
Полацкае
княства - Усходнеславянскае дзяржаўнае ўтварэнне са сталіцай у г.Полацку,
першая старажытная беларуская дзяржава.Існавала ў 9 – 14 стст.

Рагнеда - полацкая князёўна,дачка князя Рагвалода.Год нараджэння невядо-
мы,памёрла ў 1000 годзе.

Ізяслаў - полацкі князь з 988 г. Сын Рагнеды.Нарадзіўся каля 978 г. Памёр
у 1001 годзе.
Яраслаў - Яраслаў Мудры. Вялікі кіеўскі князь з 1019 г. Сын Рагнеды. На-
радзіўся каля 980 г. Памёр у 1054 годзе.
Святая
Еўфрасіння- Ефрасіння Полацкая (свецкае імя Прадслава) – полацкая князёўна.
Нарадзілася ў 1120 годзе,памёрла ў 1173 г. Дзеля служэння Богу і
свайму народу прыняла манаскі стан.Перапісвала святыя кнігі,зас-
навала 2 манастыры,стварала школы,бібліятэкі,- вяла асветніцкую
працу. Вернікі шануюць яе як заступніцу нашу перад Усявышнім,
патронку Беларусі.
Епіскап буйным культурным цэнтрам старажытнай Беларусі было ў 12 ст.
Тураўскі - Тураўскае княства.Уславіў яго сваёй асветніцкай дзейнасцю епіс-
Кірыл кап Кірыл Тураўскі. Гады жыцця 1130 – 1182.

Францыск - вялікі асветнік,гуманіст,першадрукар з Полацку.Пераклаў на бела-
Скарына рускую мову і надрукаваў 23 кнігі Бібліі.

Вялікае - славяна-балцкая дзяржава,створана ў 13 ст. на базе славянскіх
Княства плямён крывічоў і дрыгавічаў і балцкіх – літвы і яцьвягаў,да якой
Літоўскае пазней далучыўся і Полацк.
На працягу амаль паўтысячы гадоў існавання ВКЛ на тэ-
рыторыі будучай Беларусі сфармавалася адзіная народнасць –
літвіны (ліцьвіны),яна складала большую частку насельніцтва
Княства,што жыла на асноўнай тэрыторыі дзяржавы ад Гародні да
Вільні,ад Полацка,Мсціслава,Гомеля – да Турава,Пінска,Бярэсця
(Брэста).Назва “літвіны” стала гістарычным этнонімам беларусаў.
На ўскрайках ВКЛ жылі іншыя народы,якія захоўвалі сваю
этнічную адметнасць,сярод іх – балцкае насельніцтва (жамойты, аўкштайты),насельніцтва ўкраінскіх земляў. У сувязі з гэтым існа- ваў і палітонім “літвіны”,які азначаў дзяржаўную прыналежнасць усіх жыхароў Княства.
Міндоўг,
Гедымін,
Альгерд, - Вялікія Князі Вялікага Княства Літоўскага ў розныя перыяды
Ягайла, з 1253 па 1430 год.
Вітаўт

В К Л - Вялікае Княства Літоўскае.

Сымон Будны – (1530 – 93 гг.),беларускі друкар-асветнік,адзін з паслядоўнікаў
Скарыны.
Радзівіл - Мікалай Крыштаф Радзівіл “Чорны”, палітычны,культурны і рэлі-
гійны дзеяч ВКЛ,мецэнат.(1515 – 65 гг.).
Мікола - паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння,прадстаўнік новалацінс-
Гусоўскі кай усходнееўрапейскай школы.Аўтар паэмы “Песня пра зубра”.
(1470 – 1533 гг.).

Ян Чачот - (1796 – 1847).Паэт,фалькларыст і этнограф.

Дунін-
-Марцінкевіч – Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808-84),пісьменнік і драматург,
класік беларускай літаратуры.
Францішак
Багушэвіч - (1840-1900),беларускі паэт-дэмакрат,адзін з пачынальнікаў новай
беларускай літаратуры.
Максім
Багдановіч- (1891-1917),беларускі паэт,публіцыст,літаратуразнаўца.Класік,
адзін са стваральнікаў беларуск.літаратуры і сучаснай бел. мовы.

Купала - Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч).1882-1942 гг. Класік бела-
рускай літаратуры,народны паэт БССР,драматург,публіцыст.Ака-
дэмік АН БССР.
Колас - Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч).1882-1956 гг.Класік
беларускай літаратуры,народны паэт БССР.Акадэмік АН БССР.

Быкаў - Васіль Быкаў.1924-2003 гг.Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Народны пісьменнік Беларусі,грамадскі дзеяч,Герой Сацыялістыч-
най Працы.
Караткевіч - Уладзімір Караткевіч.1930-84 гг.Беларускі пісьменнік,публіцыст,
крытык,перакладчык.
12 СТАРОНКА

Кавалёнак - Уладзімір Кавалёнак (нар.1942),беларускі касманаўт,генерал-пал-
коўнік авіяцыі.Двойчы Герой Савецкага Саюза.Ажыццявіў тры
палёты ў космас.
Клімук - Пётр Клімук (нар.1942),беларускі касманаўт,генерал-палкоўнік
авіяцыі.Двойчы Герой Савецкага Саюза.Ажыццявіў два палёты ў
космас.
“Народ пад - Пад канец 18 ст. Вялікае Княства Літоўскае,якое на той
назвай “беларусы” час уваходзіла ў канфедэратыўную дзяржаву – Рэч Пас-
мінулых два вякі палітую,страціла сваю дзяржаўную незалежнасць у вы-
прайшоў...” ніку падзелаў канфедэрацыі паміж Расіяй,Аўстрыяй і
Прусіяй. Землі ВКЛ былі далучаны да Расійскай імперыі.Пасту-
пова знікла з ужытку назва насельніцтва “літвіны”.У складзе Расій
скай імперыі за нашымі землямі замацавалася назва “Белая Русь”,
“Беларусь”.Пасля 1840 г. ў адносінах да нашых зямель пачало ўжывацца найменне – “Северо-Западный край.” У другой палове ХІХ стагоддзя нацыянальная патрыятычная інтэлігенцыя,якая вы-
ступала за адраджэнне свайго народа і яго дзяржаўнасці, аднавіла
назву “Беларусь”,”беларусы” як сімвал пратэсту супраць імперска-га ўціску Расіі.Пад гэтаю назваю наш народ прайшоў ХХ ст. і з ёю
ўступіў у новае тысячагоддзе. (З 1919 па 1990 – у складзе СССР,у
тым ліку: Зах.Беларусь з 1921 па 1939 г. у складзе Польшчы).
Ад 27 ліпеня 1990 года Беларусь
– незалежная самастойная дзяржава.
(27.07.1991 г. прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверынітэце БССР.
25 жніўня 1991 года - наданне канстытуцыйнага статуса Дэкларацыі
аб дзяржсуверынітэце БССР. 19 верасня 1991 г. зацверджана новая
назва нашай дзяржавы - РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ).



Цудоўна, Пётр Валяр'янавіч.

Цудоўна, Пётр Валяр'янавіч. Так трымаць! Вельмі прыемна, што Ашмянская зямля дала Беларусі такіх сыноў.

Ноч беларускай літаратуры. 22

Ноч беларускай літаратуры.
22 лютага 2013 года а 19-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у “Ночы беларускай літаратуры”, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
Адмысловая літаратурная кавярня падорыць кожнаму аматару сапраўднага мастацтва магчымасць адчуць смак беларускага слова, наталіцца мілагучнасцю аўтарскай песні.
Імпрэза пройдзе ў фармаце свабоднага мікрафона. Гэтым вечарам наведвальнікі музея змогуць не толькі пазнаёміцца з творчасцю сучасных беларускіх літаратараў, але і прадставіць на суд аўдыторыі свае творы.
Праграма:
Літаратурны блок:
Паэтычны гурток “Альтанка” пад кіраўніцтвам Ірыны Багдановіч.
Аўтары часопіса “Маладосць”.
Суполка “Літаратурнае прадмесце” пад кіраўніцтвам Людмілы Рублеўскай.
Музычны блок:
Сяргей Башлыкевіч.
Гурт “Нельга забыць”.
Гурт “аРБа”.