Ты хварэеш, Радзіма, і подых твой цяжкі.
Не жывеш – бавіш час у самотнай журбе.
Адняло табе Мову, на целе – мурашкі.
Траціш памяць, свядомасць... Ты траціш сябе.
Чорным вусам схапіў цябе вірус смяротны.
Як застацца табе самабытнай, жывой?
Памагчы можа лекар-пустэльнік народны,
Што напоіць гаючай крынічнай вадой.
Мова – вось панацэя, святая вадзіца.
Без яе ты аморфная Белая Русь.
Прыгубі! – тваю памяць асветліць зарніца.
Лекар ціха ўсміхнецца: Жыве Беларусь!
1996
Алесь, добры день! Я лiчу, то
Алесь, добры день!
Я лiчу, то гэта твой найлепшы вершык!
Цяпер я бачу, што ты маеш паэтычны талант!
Твой знаемы па Iнстытуту заметных моу
Nikolai Graf von Gotmanoff