Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Белая Русь... Чаму назва такая?

Сярэдняя: 3.6 (18 галасоў)

Белая Русь...Чаму назва такая?
Тут трэба ўдумацца і не спяшыць.
Белая - чыстая,як шкло празрыстая,
Светлая,як зімняй раніцай снег.

Колькі баёў ішло па ўсёй зямлі,
Якія да нас у той час не дайшлі.
Мірна працуючы продкі жылі
Ва узыходнім краі.

Назва гэта прайшла праз стагоддзі,
Хоць многа было перамен на зямлі.
Навекі яна засталася ў народзе.
Белая Русь,ты заўсёды жыві!



Паводле існуючых старажытных

Паводле існуючых старажытных ведаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ладзілася "суполка" пад назвай "арыйцы",якія,праз нейкі доўгі час,падзяліліся на:
германцаў,,кельтаў,італійцаў,грэкаў,славянаў,балтаў,пэрсаў,індусаў...
З "германцаў" пайшлі: немцы,галяндцы,данцы,нарвэгі,швэды.
З "кельтаў" паўсталі: брэтонцы,ірцы,шкоты.
Ад "балтаў" пайшлі: летувіскі(жмудзі) і латыскі(лівы) народы.
З славян: расейцы,украінцы,беларусы,палякі,чэхі,баўгары,сэрбы,харваты,славенцы.
На тэрыторыі сучаснай Беларусі было 8 буйных плямён: Крывічы(родныя па крыві - сваякі),Дрыгвічы,Вяцічы,Севяране,Дзераўляне,Яцьвягі і Голядзь.
Паколькі найвялікшым племянем былі Крывічы,дык увесь наш народ у старажытнасці назву маў "Крывіцкі", а сам край(Беларусь)суседзі звалі Крывіяй.
Дужэйшымі цэнтрамі Крывіі былі: Полацк,Смаленск і Пскоў.
Назва "Беларусь" з'яўляецца ў нямецкіх хроніках у ХІV стагоддзі - "Weiss Russen"
-Вайс Русэн, а потым -"Аlba Russia"-Альба Русься (Белая Русь).
Каля 1295 году ўзнікае "Вялікае Княства Літоўскае", як з'яднянне ад пасягненняў на захопы зямель "крыжакамі" і "расейцамі". Ёсць такія думкі,таму,што слова "Летува" па-жмудзскі азначала сымбаль свабоды (і"Летуваніс"-зваўся жмудзкі бог дажджу),дык трэба разумець у сёняшнім акцэпці назву "Вялікае Княства Свабоды".
У час Грунвальдскай бітвы сілы "В.К.Л." налічвалі 91 харугву або 160.000. ваяроў.
...можна і далей,але гэта ж не "Гісторыя.бу", а "Вершы.ру"

вось менавіта што - гэта не

вось менавіта што - гэта не "Гісторыя.бу", а "Вершы.ру", таму не варта тут ладзіць лікбезы, асабліва тым, хто не гісторык.

Б(лін)ела Русь. Ды ўсю не

Б(лін)ела Русь.
Ды ўсю не даела.
Змерзлай вады не хапіла на ўсіх.
Піце гарбату. Ужо ш закіпела.
І абпаліце лепш вусны сваех.

ну і навошта пісаць гэткую

ну і навошта пісаць гэткую лухту? хіба заняцца няма чым?

Пра лухту? Каліласка. Калі

Пра лухту? Каліласка.
Калі была Русь Белая, дык была і Русь Чорная і Літва і нават крыху Чырвонай Русі было ў межах сёнешняй Беларусі. Вылучаючы Белую Русь з Беларусі аўтар правакуе іншых аўтараў на напісанне і пра астатнія часткі сёнешняй краіны, як прадстаўнікоў краіны цалкам. Не варта раздзіраць яшчэ па сутнасці не сфармаваўшуюся краіну на часткі. Няхай назва будзе сапраўды агульнай. На Белую Русь і так назва звышдастаткова закцэнтавана. Бо за гэтым пойдзе прапанова быць часткай Русі, якой няма. Ёсць нашчадкі Кіеўскай Русі - Украіна. Ёсць нашчадкі Вялікага Маскоўскага і Наўгародскага княстваў Івана Грознага - Расіі. Як больш палова Еўропы з імперыі Карла Вялікага нарадзілася. Як большасць арабскіх краін з Асманскай Імперыі нарадзілася. І нікому з іх не прыходзіць у галаву набліжаць сваю склаўшуюся гістарычна назву пад палепшаную першавытокавую.
А калі ўжо нам першапачатковую назву вяртаць, дык гэта Полацкая зямля будзе, якая незалежна ад Кіева і Ноўгарада утварылася. Ніхто з тых зямель не прыягджаў Полацк заснаваць. Захапляць гатовае захаплялі. Уплыў быў? Так. Але навошта уплывам народжанае тут загароджваць.

да Вы, батенька, графоман

да Вы, батенька, графоман самый настоящий... жаль, что данный порок не входит в топ-10.

Во ўжо навіна, дык

Во ўжо навіна, дык навіна.
Сенсацыя проста, не інакш.