Белы снег на далоні трымаю,
Растае ён у халодны ручай,
Быццам родную мову губляю,
У сэрцы гнеўны боль ды адчай.
Хаты, дрэвы, поле, дарогу -
Завіруха ўсе замяла.
Уся зямля, як і родныя словы,
У выгнанні чакаюць цяпла.
Ледзяныя сняжынкі завеі
Аплявухай кладуцца на твар.
Не халоп я баяраў з расеі,
Я зямлі сваёй вольны спадар
Сню, як хуткія рэчкі
У шэры лёд скавала зіма,
Быццам стогн цяжкі чалавечы
Пад тым лёдам схавала яна.
Неспакой на душы і трывога
У маім сне як і у жыцці.
Льецца песня аднекуль з усходу
Родных слоў у ёй не знайсці.
І здзічэлыя белыя коні
Праляцяць звонкім гімнам вясне.
Сэрцу блізкая гэтак пагоня
Усё далей і далей ад мяне.
вместо того, чтобы заниматься
вместо того, чтобы заниматься шовинизмом, сочинил бы стихи во славу дружбе народов.
А пра маскалёў гэта
А пра маскалёў гэта дарэчы.
Паслухай рэпера Вінцэнта"Слава героям".На Youtobe ёсць.
Больш аптымізму!
Больш аптымізму!
Напішы што-небудзь пра
Напішы што-небудзь пра чарнобыльскую атруту!
Які вакуум? Паглядзі, колькі
Які вакуум? Паглядзі, колькі паэтаў, колькі вершаў на гэтым сайце. Мора... Не, акіян!
Гэта я хацеў сказаць таму,
Гэта я хацеў сказаць таму, хто падпісаўся ніжэй. Sorry... :)
Някепска!!Думаю што ты,Алесь
Някепска!!Думаю што ты,Алесь праз гадоў 5 запоўніш той паэтычна-празаічны вакум нашай Радзімы,вольнай Радзімы.
Жыве Беларусь!!!