Не, не вайна – зусім не тое.
Напэўна, горай, як яна.
Бо людзі страчваюць святое,
А на вайне яго няма.
І кожны дзень па мне, як розгі,
“Я паўлітовец!” “Я хахол!”
З вачэй штораз сыходзяць слёзы,
Мазгам патрэбен валідол.
Пра вас пішу, пра “беларусаў”
(Хачу крыху вам свет адкрыць),
Што не цураюцца спакусаў..
Што, можа рускім лепей быць?
Чым лепей быць амерыканцам?
Што, не той самы чалавек?
Цяпер іх болей, як гішпанцаў,
Што адкрывалі Новы свет.
Даўно забыліся пра мову!
Бо гэтак “брыдка” гаварыць
І адчуваць, як “рускі” нораў
З Маскоўскай з пад ілба глядзіць.
Паслухаць толькі!! Дзе ў свеце
Бывае гэткая дрыгва?
Што, за за мяжою сонца свеціць,
А тут завоблачнасць, туга?
Чым вабіць гэтак вас замежжа?
Што для кішэняў там цяплей?
Не будзь лістотай, будзь драпежным!
Душой крыху разбагацей!
Дзе гонар ваш? Дык хоць сумленне?
Адны такія! Беражы!!
Гісторыі сваёй тварэнне,
А не бадзяйся ля мяжы.
Я думаў вочы адчыніць,
Ды ў цемры вам прасцей жывецца.
Я – БЕЛАРУСАМ буду жыць!
А вам – хай іншае здаецца.
Па-першае. Сьвятое
Па-першае. Сьвятое прачынаецца ў праведнай бойцы,на вайне,напрыклад.
Што такое "сьвятое",за што чалавек жыццё кладзе? Радзіма. Родны куточак. Бацькі.Дзеці... і т.д. А ты..."Бо людзі страчваюць святое,А на вайне яго няма."
Па-другое. Калі гэта па ТАБЕ: " па мне, як розгі",
тады:=“ТЫ - паўлітовец!” “ТЫ - хахол!”,бо гэта табе ТЫкаюць...
Па-трэцяе.Праўда жыцця патрабуе,каб валідол ужывалі дзеля чаго ён існуе...
"Мазгам?патрэбен валідол? Ды не... ня ведаеш,па-маладосьці,напэўна...
Ты шчэ ад запору валідол ужыві...
Па-чацвёртае.Мінчанін шчэ крыху ўцяміць сэнс: "І адчуваць, як “рускі” нораў
З Маскоўскай з пад ілба глядзіць.",а іншы? Ды й нешта мінска месцячковае...
Ці то гэта вул.Маскоўская,што на Брэст,ды на варшаву вядзе? Ці то гэта станцыя мятро "Маскоўская"? Вазьмі ў двухкоссе...
Па-пятае. Дрэнна для паэта:"Што для кішэняў там цяплей?" Прымітыў...
Лепей:=Там СЭРЦУ вашаму цяплей?=
А так... Добры ВЕРШ. Моцны. Падпрацуй.
Ну, не згаджуся, паважаны
Ну, не згаджуся, паважаны Алег Буйніцкі. Святым можа быць не толькі куток, бацькі, дзеці і г.д., але ж і чалавечнасць, любоў,... Па мне як розгі дакладна словы, што гучаць з вуснаў людзей, што ганарацца больш тым, што яны паўлітоўцы і хахлы, чым беларусы. Гвалт майго мозгу гэтымі словамі дапусчае магчымасць ужываць у паэтычным сэнсе словы пра валідол. Пра Маскоўскую - дзякую, не дагледзеў, але не ведаю, як на сайце выправіць. А пра кішэні - так і ёсць, бо тут не толькі сэрца на ўвазе можна мець. Вялікі дзякуй за крытыку!
Калі нешта хочаш падправіць
Калі нешта хочаш падправіць на "Вершы.ру",то адпраўляй на "зваротная сувязь" прозьбачку да Рэдакцыі сайта. я гэта рабіў.Выпраўлялі. І - працуй, вяртайся да вершаў сваіх,пераглядывай. сёння ты "так" разумееш,цераз нейкі Час "па іншаму",і прыходзе жаданне крыху змяніць "тое-сёе". Бывае... Прыходзе "такое" з жыццёвым асазнаннем.
Вялікі дзякуй! На тыдні
Вялікі дзякуй! На тыдні займуся. Увогуле, хочацца сказаць, што, напэўна, для мяне важная менавіта думка, што прыходзіла ў час напісання, таму я вельмі рэдка іду на рэдагаванне, акрамя выпадкаў, калі рэальна не заўважыў памылкі.