Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Безь цябе...

Сярэдняя: 4.7 (41 голас)

А мне ўсё лепей безь цябе.
Працую – не гарую.
Спакойна сіле не слабець –
Магу зьвярнуць гару я.

Бясплённа дзень не праміне,
На мары не патрачу.
Сьмяюся, калі сьмешна мне,
А плачацца – ня плачу.

Так, мне ўсё лепей безь цябе.
Жніво пасьпела ў часе.
Ні тлуму, ні трывог цяпер.
...І ні хвіліны шчасьця.



дзякую!!

дзякую!!

дзякуй! вельмі трапна, у той

дзякуй! вельмі трапна, у той самы момант.