Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Благаславенны край наш

Сярэдняя: 4.7 (30 галасоў)

Благаславенны край наш, ад азёраў сіні!
Лугоў раздольле ды шырокі стэп,
Сынам даючыя жыцьцё жанчыны
І нівы, родзячыя хлеб...

Благаславенныя лясы нашы і рэкі,
Наш белы сад, блакітныя ляны,
Благаславенныя заўсёды і навекі
Краіны нашай верныя сыны...

Адвечныя шляхі маёй айчыны,
Мячы і кнігі Белае Русі
І гарады, дзе родзяцца Скарыны,
Сялібы, скуль выходзяць Кастусі...

Благаславенныя старыя ў пушчах дрэвы
І мовы роднай найсьвяцейшы скарб,
Старой зямлі старэйшыя напевы
І продкі нашы, што ў курганах сьпяць...



Так... сапраўды, няхай будзе

Так... сапраўды, няхай будзе благаславенным наш край. Але ж ... наколькі спецыфічна вылез "беларускі гумар" у "прадбачлівасць": усё будзе, акрамя начальства...
Божа, ратуй Беларусь!!!