Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Брыгадзір (Пасьляваенная сцэнка)

Сярэдняя: 4.7 (15 галасоў)
А бабы маладыя: Па трыццаць – трыццаць пяць. А сьпяць, нібы сьвятыя, І ложкі не рыпяць. У плоці і пры целе — А ноч, як небыцьцё: Удовыя пасьцелі, Бязмужняе жыцьцё. А днём, як прыйдзе ў поле Калгасны брыгадзір, Глядзяць – бы вочы коле Адзін на ўсіх кумір. Няхай сабе бязногі, — Нібы дакор яму: Чаму ж адной во богам Аддадзен ён – чаму?.. Аддадзен, як украдзен У іх ва ўсіх, лічы... І ў кожнай у паглядзе Для бунту сто прычын. То тое ёй ня гэтак, То гэта ёй ня так... «Ах, бедныя кабеты, Ах бабы, самы смак — І ён ня судзіць строга, Хоць норавам і крут, — Прабачыцца: — Вас многа, А я ... адзін... вось тут... Хоць разумею слаба, Хоць дзела не маё, — Пасеяць бы вам, бабы, З гектар які... мужчын...»Air Jordans