Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Будзь цвёрды

Яшчэ не ацэнена

Ты не гніся, брат, ніколі
Траўкаю пахілай,
Сам пружыны своёй долі
Выкуй ўласнай сілай!

Бо хоць кажуць, што з уклону
Не баліць галоўка, -
Не зважай: з ярма-прыгону
Выйшла гэта слоўка.

Не прасі, не спадзявайся
Ты на дапамогу,
Сам з нягодамі змагайся,
Сам прабі дарогу!

Хоць памогуць табе людзі
Адшукаць дарогі,
А саб'ешся, зноў ты будзеш
Абіваць парогі.

НЕ лісціся к сільным, дружа,
Зеллейкам-бярозкай,
Бо не выйдзеш век з-пад гужа,
Страціш вобраз боскі,

І ў людзей ты гонар страціш -
І цябе зракуцца:
Лепш змагацца вольным, браце,
Чым цярпець ды гнуцца.



Правильная жизненная позиция

Правильная жизненная позиция

Я украинец,не знаю беларускую

Я украинец,не знаю беларускую мову но стих понял,Наша Возьме! =)

Шаноуныя! Паглядзіце калі

Шаноуныя!
Паглядзіце калі ласка калі быу напісаны верш (1912)?
Сення-2014 ,колькі прайшло часу а ен актуальны і цяпер.
Беларуская мова зьневажалася зауседы.
Цяперашні стан беларускай мовы,літаратуры і т.д. проста =няма слоу.
Калі ты беларус,які нарадзіуся і жывеш у сваей краіне і на цябе глядзяць як на дзіва,калі ты размауляеш па-беларуску аб чым далей можна казаць?
Штодзенна сустракаю людзей,якім вельмі не падабаецца мая родная-беларуская мова.
Жыць у краіне патрэбна валодаць беларускай мовай.
Чытаю,пішу,размауляю і сьпяваю па-беларуску усюды і зауседы.
Чаму?Я-Беларус! І гэтым ганаруся як і сваей беларускай мовай.
З павагай-Лявон.

Отличный, отражает реалии

Отличный, отражает реалии жизни, очень актуальный. Теперь мой самый любимый

жЫВЕ!!!!!!!

жыве!!!!!!!

актуальный стих для

актуальный стих для белоруссии на нынешний день

Змагацца!!

Змагацца!!

Я в захваті, просто немає

Я в захваті, просто немає слів

Так. Так. Так. І

Так. Так. Так. І зразумела.
Толькі ж гнуцца ўсёж ткі трэба.
І нічога тут не зробіш.
Толькі больш сабе нашкодзіш.

ДА вялікіх не ўзняцца.
Галаву шчэ страціш, браце.
А калі ўжо хто спытае,
дык прыслухаецца ў змане.

Нахіляцца, каб паслухаць.
Дуб маланкі толькі зрушаць.
А маланкі больш на небе...
І ў вачах...Ды ў сякеры.

О_о чё за?

О_о чё за?

трудно прачытаць

трудно прачытаць

У чым жа, на ваш погляд,

У чым жа, на ваш погляд, складанасць?

Добры верш, адзiн з любiмых.

Ну, калі Вы валодаеце толькі

Ну, калі Вы валодаеце толькі трасянкай, то "трудно". А тым, хто валодае беларускай мовай - не цяжка.

Добры верш!Мне спадабаецца!!!

Добры верш!Мне спадабаецца!!!

на сённяшни дзень актуальным

на сённяшни дзень актуальным застаецца пытанне: А хто ведае Беларускую мову так добра, каб змог размаулять на ёй кожны дзень, кожную хвилину?

на сённяшни дзень актуальным

на сённяшни дзень актуальным застаецца пытанне: А хто ведае Беларускую мову так добра, каб змог размаулять на ёй кожны дзень, кожную хвилину?

Размауляць з пішацца з

Размауляць з пішацца з літарай ц